bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
2 Peter 3
2 Peter 3
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
1
Гэта ўжо другое пасланьне пішу да вас, умілаваныя; у іх напамінаньнем пабуджаю чыстую думку вашую,
2
каб вы памяталі словы, раней сказаныя сьвятымі прарокамі, і запаведзь Госпада й Спаса ад Апосталаў нашых,
3
ведаючы перадусім тое, што ў апошнія дні зьявяцца лаяльнікі, што ходзяць водле пажаданьняў сваіх,
4
і скажуць: гдзе абяцаньне прыходу Яго? бо ад часоў, як сталі паміраць бацькі, усё гэтак астаецца ад пачатку стварэньня.
5
Бо тыя, што думаюць гэтак, ня ведаюць, што словам Божым нябёсы былі здаўна, а зямля з вады й праз ваду паўстала,
6
дзеля таго тагачасны сьвет загінуў, затоплены вадою,
7
а сягоньняшнія нябёсы й зямля, тым жа словам утрымліваныя, захоўваюцца для агню на дзень суда й загубы людзей бязбожных.
8
Ды тое не павінна быць скрыта ад вас, умілаваныя, што ў Госпада адзін дзень, як тысяча гадоў, і тысяча гадоў, як адзін дзень.
9
Не марудзіць Госпад з абяцаным, як гэта некаторыя за маруднасьць уважаюць, але доўга церпіць нас, ня хочучы, каб нехта загінуў, але каб усе прыйшлі да пакаяньня.
10
Прыйдзе-ж дзень Гасподні, як злодзей уначы, і тады нябёсы з шумам пройдуць, распаленыя-ж стыхіі разбурацца, а зямля і ўсе дзелы на ёй згараць.
11
Калі так усё гэтае разбурыцца, то якімі трэба быць у сьвятым жыцьці і пабожнасьці вам,
12
што чакаеце й жадаеце прыходу дня Божага, калі нябёсы, паланеючы, рухнуць, і разгарэўшыяся стыхіі растопяцца?
13
Мы-ж чакаем паводле Яго абяцаньня новага неба й новае зямлі, на якіх праўда жыве.
14
Дык, умілаваныя, чакаючы гэтага, пастарайцеся зьявіцца ў міры перад Ім неапаганенымі і бяз сказы,
15
а доўгацярплівасьць Госпада нашага ўважайце за збаўленьне, як і ўмілаваны брат наш Паўла, па дадзенай яму мудрасьці, напісаў вам,
16
як ён кажа аб гэтым і ў-ва ўсіх пасланьнях, у якіх ёсьць дзе-што незразумелае, што невукі і неўгрунтаваныя на ўласную сваю загубу перакручваюць, як і другія Пісаньні.
17
Дык вы, умілаваныя, як ужо папярэджаныя, сьцеражыцеся, каб вам не захапіцца блудам бязбожнікаў ды не адпасьці ад свайго ўмацаваньня,
18
але ўзрастайце ў ласцы й пазнаньні Госпада нашага і Збавіцеля Ісуса Хрыста. Яму слава й сягоньня, і ў дзень вечны. Амін.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
All chapters:
1
2
3