bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
2 Peter 2
2 Peter 2
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 3 →
1
Былі-ж і фальшывыя прарокі ў народзе, як і ў вас будуць фальшывыя вучыцялі, якія ўвядуць згубныя гэрэзіі і, адцураўшыся адкупіўшага іх Госпада, сьцягнуць самі на сябе хуткую загубу.
2
I многія пойдуць сьледам за імі да загубы, і праз іх шлях праўды зьняважаны будзе.
3
I дзеля імкненьня да зыску будуць яны вас лавіць лісьлівымі словамі; суд ім даўно гатовы, і загуба іх ня дрэмле,
4
Бо калі не дараваў Бог ангелам, якія саграшылі, але, кінуўшы ў путы цемры пякельнае, аддаў закаваць іх на суд;
5
і калі не пашкадаваў першага сьвету, але ў васьмёх душах захаваў Ноя, апавядальніка праўды, як навёў быў патоп на сьвет паганых;
6
і калі месты Садомскія й Гаморскія, засудзіўшы на зьнішчэньне, абярнуў у попел, як прыклад для будучых бязбожнікаў,
7
а праведнага Лота, стомленага распусным жыцьцём між людзьмі бязбожнымі, выбавіў, —
8
(бо гзты праведнік, жывучы між імі, з дня ў дзень мучыў справядлівую душу сваю, бачучы і чуючы ўчынкі беззаконныя), —
9
дык ведае Госпад, як збаўляць пабожных ад спакушэньня, а няправедных захоўваць на дзень суда дзеля пакараньня,
10
найбалей жа тых, якія йдуць за целам у нячыстых пажаданьнях ды не паважаюць начальства; якія дзёрзкія, сваявольныя й не баяцца абмаўляць вышэйшых,
11
тады як і Ангелы, большыя за іх моцаю й сілаю, ня выносяць на іх перад Госпадам дакараючага суда.
12
Яны, як бязмоўныя жывёлы прыродныя, народжаныя на ловы й убой, лаюць тое, чаго не разумеюць, і ў тленьні сваім вынішчаны будуць,
13
і заплату дастануць за няпраўду. Бо за шчасьце лічаць яны штодзенныя раскошы; сораматнікі й паскуднікі, яны асалоду знаходзяць у ашуканствах сваіх, банкетуючы з вамі;
14
вочы маюць поўныя юрнасьці й нясупыннага грэху; яны душы няцьвёрдыя прывабліваюць; яны маюць сэрцы, прывучаныя да нажывы: гэта сыны праклёну.
15
Пакінуўшы праведны шлях, яны зблудзілі, пайшоўшы па сьлядох Валаама, сына Васоравага, што палюбіў заплату няправедную;
16
ён быў пакараны за сваё беззаконьне: бязмоўная асьліца, прагаварыўшы чалавечым голасам, затрымала шал прарока.
17
Гэта крыніцы бязводныя, аблокі, бурай ганяныя: для іх цемра чорная навекі прыгатована.
18
Бо, прамаўляючы надзьмутымі й пустымі словамі, яны прынаджываюць пажаданьнямі цела й распустаю тых, хто ледзь толькі ўцёк ад зблудзіўшых;
19
яны суляць ім свабоду, а самі яны — рабы тленьня, бо хто кім пераможаны, той таму й раб.
20
Бо, уцёкшы ад пошкудзі сьвету праз пазнаньне Госпада і Збавіцеля нашага Ісуса Хрыста, ізноў, заблутаўшыся, паддаюцца ёй, дык апошяе для іх горш за першае:
21
бо лепей бы ім не пазнаць шляху праўды, чым, пазнаўшы, адвярнуцца ад пераданае ім сьвятое запаведзі.
22
Бо з імі сталася паводле справядлівай прыказкі: сабака варочаецца да блявоціны сваей, а вымытая сьвіньня — валяцца ў брудзе.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3