bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
2 Thessalonians 1
2 Thessalonians 1
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 2 →
1
Паўла і Сілуан і Цімахвей — царкве Фесалонікійцаў у Богу Айцу нашым і Госпадзе Ісусе Хрысьце:
2
Ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
3
Заўсёды павінны мы дзякаваць Богу за вас, браты, як дастойна, бо вырастае вельмі вера ваша і павялічаецца любоў кожнага з усіх вас аднаго да аднаго.
4
Так што мы самі хвалімся вамі ў цэрквах Божых, за цярплівасьць вашу і веру ў-ва ўсіх перасьледаваньнях вашых і смутках, якія вы маеце,
5
на доказ справядлівага суда Божага, каб вам быць вартымі Царства Божага, дзеля якога і мучыцеся.
6
Бо справядліва ў Бога аддаць суму тых, што вам суму задаюць,
7
а вам, сумуючым, патолю (даць) разам з намі ў адкрыцьці Госпада Ісуса з неба з Ангеламі сілы яго,
8
у паланеючым агні даючы адплату непазнаўшым Бога і непакарыўшымся Эвангельлю Госпада нашага Ісуса Хрыста.
9
Яны прымуць кару, вечную загубу, ад аблічча Госпада і ад славы сілы Яго,
10
як Ён прыдзе ўславіцца ў сьвятых сваіх і задзівіць усіх веруючых (бо вы паверылі нашаму сьведчаньню) у дзень гэны.
11
Дзеля гэтага і молімся заўсёды за вас, каб Бог наш зрабіў вас дастойнымі прызваньня і выпаўніў усякую спагаднасьць ласкавасьці і дзела веры ў сіле,
12
каб уславілася імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў вас, і вы ў Ім, праз ласку Бога нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3