bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
2 Thessalonians 2
2 Thessalonians 2
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 3 →
1
Молім вас, браты, дзеля прыходу Госпада нашага Ісуса Хрыста і дзеля нашае зборкі да Яго,
2
ня хістайцеся пасьпешна розумам ды ня трывожцеся ані ад духа, ані ад слова, ані ад пасланьня, нібы праз нас, што быццам ужо надыходзіць дзень Хрыстовы.
3
Няхай не спакусіць вас ніхто аніяк: бо дзень гэны ня прыдзе, дакуль ня прыдзе перш адступленьне і не адкрыецца чалавек грэху, сын загубы,
4
які спраціўляецца і вывышшаецца панад усё, званае Богам ці сьвятыняй, што ў храме Божым засядзе ён, як Бог, паказываючы сябе, што ён Бог.
5
Ці не памятаеце, што я, яшчэ як быў у вас, гаварыў вам гэтае?
6
I цяпер ведаеце, што не дае адкрыцца яму ў свой час.
7
Бо тайна беззаконьня ўжо дзеець, толькі той, што цяпер узьдзержывае, (будзе рабіць гэта), пакуль ня будзе забраны спасярод.
8
I тагды адкрыецца беззаконьнік, якога Госпад заб’е духам вуснаў сваіх і зьнішчыць зьяўленьнем прыходу Свайго,
9
ды якога прыход, сілаю шатана, будзе з усей магутнасьцяй, і знаменьнямі, і фальшывымі цудамі,
10
і з усякай няправеднай спакусай для тых, што гінуць, за тое, што яны ня прынялі любві праўды, каб ім спасьціся.
11
I за гэтае пашле ім Бог дзеяньне подступу, каб яны паверылі ілжы,
12
каб былі засуджаны ўсе, ня ўвераваўшыя ў праўду, але любіўшыя няпраўду.
13
Мы-ж заўсёды павінны дзякаваць Богу за вас, умілаваныя Госпадам браты, што Бог ад пачатку, праз асьвячэньне Духа і веру праўдзе, выбраў вас на збаўленьне,
14
да якога і паклікаў вас дабравешчаньнем нашым на здабыцьцё славы Госпада нашага Ісуса Хрыста.
15
Дык, браты, стойце і дзяржыце пераказы, якіх вы навучыліся ці праз слова, ці праз пасланьне нашае.
16
Сам жа Госпад наш Ісус Хрыстос і Бог Ацец наш, Які палюбіў нас і даў пацяшэньне вечнае і надзею добрую ў ласцы,
17
няхай пацешыць вашыя сэрцы і няхай умацуе вас у-ва ўсякім слове і дзеле добрым.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3