bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
2 Thessalonians 3
2 Thessalonians 3
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
1
Дык малецеся за нас, браты, каб слова Гасподняе пашыралася і выслаўлялася, як і ў вас,
2
ды каб нам вызваліцца ад распусьнікаў і людзей крывадушных; бо не у ўсіх вера.
3
Верны-ж Госпад, які ўмацуе вас і захавае ад крывадушніка.
4
Мы пэўныя адносна да вас у Госпадзе, што вы выпаўняеце і будзеце выпаўняць тое, што мы вам загадваем.
5
А Госпад няхай пакіруе сэрцы вашыя на любоў Божую і цярплівасьць Хрыстову.
6
Загадываем жа вам, браты, іменьнем Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб цураліся ўсякага брата, што ходзе ня ў лад і не па пераказу, які прыняў ад нас,
7
бо вы самі ведаеце, як трэба насьлядаваць нас, бо мы не рабілі ў вас нягожага,
8
дый ні ў кога ня елі хлеба дарма, але ў працы і ўтоме рабілі ўначы і ўдзень, каб не абцяжыць каго з вас, —
9
не затым, што мы ня мелі ўлады, але каб сябе самых даць вам за прыклад дзеля насьлядаваньня нам.
10
Бо, калі мы былі ў вас, дык загадалі вам гэтак: калі хто ня хоча працаваць, той няхай і ня есьць.
11
Але чуем, што некаторыя ў вас нягожа паступаюць, нічога ня робяць, але матаюцца;
12
гэтакім загадываем і молім (іх) Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, каб яны, працуючы моўчкі, елі свой хлеб.
13
Вы-ж, браты, не ўпадайце на духу, калі робіце дабро.
14
Калі-ж хто не паслухаецца слова нашага праз гэтае пасланьне, таго адзначце і не сябруйце з ім, каб быў асаромлены;
15
але ня лічэце яго за ворага, а навучайце, як брата.
16
Сам жа Госпад міру няхай дасьць вам мір заўсёды ўсякім спосабам. Госпад з усімі вамі.
17
Прывітаньне маею рукою, Паўлаваю, што ёсьць знак у-ва ўсякім пасланьні; пішу я гэтак:
18
Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін. Другое да Фесалонікійцаў пісана з Афін.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
All chapters:
1
2
3