bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Titus 1
Titus 1
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 2 →
1
Паўла, раб Божы, Апостал жа Ісуса Хрыста, па веры выбраных Божых і пазнаньню праўды, што водле багабойнасьці,
2
у надзеі вечнага жыцьця, якую прырок Бог, Які не ашуківае, перад вечнымі часамі,
3
а ў свой час зьявіў Сваё слова ў пропаведзі, што даверана мне па загаду Збавіцеля нашага, Бога, —
4
Ціту, праўдзіваму сыну па супольнай веры: ласка, міласьць, мір ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста, Збавіцеля нашага.
5
Я пакінуў цябе ў Крыце дзеля таго, каб ты дакончыў недакончанае і паставіў па ўсіх местах старшых, як я табе загадаў:
6
калі хто беззаганны, муж аднае жонкі, дзяцей мае верных, недакараных за распусту або непакорлівасьць.
7
Бо япіскап павінен быць беззаганны, як Божы Гаспадар дому, ня горды, не гняўлівы, ня п’яніца, не забіяка, не карысталюбны,
8
але гасьцінны, любячы дабро, разважны, справядлівы, багабойны, паўзьдзержлівы,
9
каб дзяржаўся вернага слова паводле навукі, каб мог і напамінаць у здаровай навуцы, і дакараць тых, што кажуць насупраць.
10
Бо ёсьць многа і непакорных, і пустаслоўных, ашуканцаў, асабліва з абрэзаных,
11
якім трэба затыкаць рот: яны цэлыя дамы разбураюць, навучаючы, чаго ня сьлед, дзеля ганебнае карысьці.
12
Сказаў жа нехта з іх, уласны іх прарок: Крыцяне заўсёды ілгуць, зьверы лютыя, чэравы ляныя.
13
Сьведчаньне гэтае праўдзівае. 3 гэтае прычыны дакарай іх строга, каб былі здаровыя ў веры,
14
не зважаючы на юдэйскія казкі і загады людзей, што адварачаюцца ад праўды.
15
Для чыстых усё чыста, а для апаганеных і няверных няма нічога чыстага, але апаганены і розум іх і сумленьне.
16
Яны кажуць, што ведаюць Бога; а ўчынкамі выракаюцца, агідныя і непакорныя і няздольныя ні да якога добрага дзела.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
Recommended Reading
Commentary
Titus Commentaries
→
Devotional
Titus Devotional Guide
→
Get This Bible
Belarusian Bible Maley (© , ; у , Унесены Праўкі) Study Bible
→