bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Titus 2
Titus 2
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 3 →
1
Ты-ж гавары тое, што гожа здаровай навуцы:
2
каб старыкі былі цьвярозымі, чэснымі, разважнымі, здаровымі верай, любоўю, цярплівасьцяй;
3
каб старыя жанчыны адзяваліся, як гожа сьвятым, не абмаўлялі, не паддаваліся п’янству, вучылі на дабро,
4
каб на розум наводзілі маладых, каб яны мужоў любілі і дзяцей,
5
былі разважнымі, чыстымі, гаспадарнымі, добрымі, пакорнымі сваім мужом, каб слова Божае не зьняважалася.
6
Моладзь таксама ўгаварвай быць разважнымі,
7
у-ва ўсім даючы сябе за ўзор добрых дзел, у навуцы непарушнасьць, паважнасьць,
8
слова здаровае, беззаганнае, каб супраціўнік быў асаромлены, ня маючы нічога благога сказаць аб нас.
9
Рабы каб слухаліся сваіх паноў, дагаджалі ім у-ва ўсім, не пярэчачы,
10
каб ня кралі, але паказвалі ўсю добрую вернасьць, каб у-ва ўсім аздаблялі навуку Збавіцеля нашага Бога.
11
Бо зьявілася ласка Божая, спасаючы ўсіх людзей,
12
навучаючы нас, каб, адцураўшыся ад бязбожнасьці і пажадлівасьці сьвету, разважна, праведна і багабойна жылі мы ў цяперашнім веку,
13
ждучы шчаснае надзеі і зьяўленьня славы вялікага Бога і Збавіцеля нашага Ісуса Хрыста,
14
Які даў Сябе за нас, каб выбавіць нас ад усякага беззаконьня і ачысьціць Сабе народ выбраны, рупны аб добрыя ўчынкі.
15
Гэтае кажы, угаварвай і дакарай з усенькаю ўладаю, каб ніхто не вывышшаўся над табою.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3