bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Titus 3
Titus 3
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
1
Напамінай ім, каб былі паслухмянымі ды карыліся начальству і ўладам, гатовыя на ўсякі добры ўчынак,
2
каб нікога не абмаўлялі, не сварыліся, але былі ціхімі і паказвалі ўсякую лагоднасьць да ўсіх людзей.
3
Бо і мы былі калісь неразумнымі, непакорнымі, збаламучанымі, былі рабамі пажаданьняў і розных раскошаў, жылі ў злосьці і зайздрасьці, былі агіднымі, ненавідзелі адзін аднаго.
4
Калі-ж зьявілася ласкавасьць і любоў да людзей Збавіцеля нашага, Бога,
5
Ён выбавіў нас ня водле ўчынкаў праведных, якія мы ўчынілі, а водле міласьці Сваей, праз купелю адраджэньня і абнаўленьня Сьвятым Духам,
6
Якога выліў на нас шчодра праз Ісуса Хрыста, Збавіцеля нашага,
7
каб, апраўдаўшыся ласкай Яго, зрабіліся мы водле спадзяваньня насьледнікамі жыцьця вечнага.
8
Слова вернае; і я жадаю, каб ты сцьвярджаў гэта, каб вераваўшыя ў Бога стараліся рупіцца аб добрыя ўчынкі: гэта добра і людзям карысна.
9
Дурнога-ж змаганьня, і радаводаў, і спрэчак, і сварак аб закон высьцерагайся, бо яны некарысныя і марныя.
10
Гарэтыка чалавека пасьля першага і другога нанамінаньня пакінь,
11
ведаючы, што гэтакі распусьціўся і грашыць, асуджаны сам сабою.
12
Калі-ж прышлю да цябе Арцема, або Тыхіка, пастарайся прыйсьці да мяне ў Нікаполь; бо я пастанавіў пражыць там зіму.
13
Дзіну законьніка і Апалёса пастарайся выправіць так, каб у іх ня было ні ў чым недастатку.
14
Няхай і нашыя вучацца практыкавацца ў добрых учынках дзеля пільных патрэбаў, каб ня былі бясплоднымі.
15
Вітаюць цябе ўсе, што са мною. Прывітай тых, што любяць нас у веры. Ласка з усімі вамі. Амін.
16
Да Ціта, першага рукапаложанага япіскапа Крыцкае царквы, пісана з Нікаполю Македонскага.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
All chapters:
1
2
3