bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
/
1 Chronicles 12
1 Chronicles 12
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 13 →
1
І гэтыя таксама прыйшлі да Давіда ў Сэкелаг, калі ён яшчэ хаваўся ад Саўла, сына Кісавага, і былі з адважнікаў, якія дапамагалі ў бітве.
2
Узброеныя лукам, якія кідалі праваю і леваю рукою камяні і стралялі стрэламі з лука,— з братоў Саўла, ад Веньяміна:
3
галоўны Ахіезэр, за ім Ёас, сыны Шэмаі, з Гівы; Езіел і Фэлэт, сыны Азмавэта: Бэраха і Егу з Анатота;
4
Ішмаія Гавааніцянін, адважнік з трыццаці і начальнік над трыццацьцю; Ерамія, Яхазііл, Ёханан і Ёзавад з Гедэры;
5
Элузай, Ерымот, Вэалія, Шэмарыя, Сафатыя Харытыянін;
6
Элкана, Ішыяху, Азарыл, Ёэзэр і Ёшавам, Карэяне;
7
і Ёэла і Зэвадыя, сыны Ерахама, з Гэдора.
8
І з Гадыцян перайшлі да Давіда ва ўмацаваньне, у пустыню людзі мужныя, ваяўнічыя, узброеныя шчытом і дзідай; твары ільвіныя — твары іхнія, і яны шпаркія, як сарны ў горах.
9
Галоўны Эзэр, другі Авадыя, трэці Эліяў,
10
чацьвёрты Мішмана, пяты Ерамія,
11
шосты Атай, сёмы Эліел,
12
восьмы Ёханан, дзявяты Элзавад,
13
дзясяты Ерамія, адзінаццаты Махбанай.
14
Яны з сыноў Гадавых узначальцы ў войску: меншы над сотняю, і большы над тысячаю.
15
Вось яны перайшлі Ярдан у першы месяц, калі ён выступае зь берагоў сваіх, і разагналі ўсіх, што жылі ў далінах на ўсход і захад.
16
Прыйшлі таксама і з сыноў Веньямінавых і Юдавых ва ўмацаваньне да Давіда.
17
Давід выйшаў насустрач ім, і сказаў ім: калі зь мірам прыйшлі вы да мяне, каб дапамагаць мне, дык хай будзе ў мяне з вамі адно сэрца; а калі дзеля таго, каб падступна перадаць мяне ворагам маім, тым часам як няма заганы на руках маіх, дык хай бачыць Бог бацькоў нашых і рассудзіць.
18
І абняў дух Амасая, узначальцу трыццаці, і сказаў ён: мір табе, Давідзе, і з табою, сыне Есэеў; мір табе і мір памочнікам тваім; бо памагае табе Бог твой. Тады прыняў іх Давід і паставіў на чале войска.
19
І з племя Манасіінага перайшлі да Давіда, калі ён ішоў зь Філістымлянамі на вайну супроць Саўла, але не дапамагаў ім, бо ўзначальцы Філістымскія, параіўшыся, адаслалі яго, кажучы: на нашую галаву ён пяройдзе да гаспадара свайго Саўла.
20
Калі ён вяртаўся ў Сэкелаг, тады перайшлі да яго з Манасіян: Аднах, Ёзавад, Едыяэл, Міхаіл, Ёзавад, Элігу і Цыльтай, тысячнікі ў Манасіян.
21
І яны дапамагалі Давіду супроць полчышчаў, бо ўсе гэта былі людзі адважныя і былі правадыры ў войску.
22
Так з кожным днём прыходзілі да Давіда на дапамогу да таго, што ягонае рушэньне зрабілася вялікае, як рушэньне Божае.
23
Вось лічба галоўных у войску, якія прыйшлі да Давіда ў Хэўрон, каб перадаць яму царства Саўлавае, па слове Гасподнім:
24
сыноў Юдавых, якія носяць шчыт і дзіду, было шэсьць тысяч васямсот гатовых да вайны;
25
з сыноў Сымонавых, людзей адважных, у войску было сем тысяч і сто;
26
з сыноў Лявііных чатыры тысячы шасьцьсот;
27
і Ёдай, князь ад племя Аарона, і зь ім тры тысячы сямсот;
28
і Садок, мужны юнак, і род ягоны, дваццаць два начальнікі;
29
з сыноў Веньямінавых, братоў Саўлавых, тры тысячы,— але яшчэ многія зь іх трымаліся дома Саўлавага;
30
з сыноў Яфрэмавых дваццаць тысяч васямсот людзей мужных, людзей знакамітых у родах сваіх;
31
з паўплемя Манасіінага васямнаццаць тысяч, якія выкліканы былі паіменна, каб пайсьці ўцараваць Давіда;
32
з сыноў Ісахаравых людзі разумныя, якія ведалі, што калі належала рабіць Ізраілю,— іх было дзьвесьце галоўных, і ўсе браты іхнія трымаліся слова іхняга;
33
з племя Завулонавага гатовых да бітвы, узброеных усякаю ваеннаю зброяй, пяцьдзясят тысяч, у страі, аднадушных;
34
з племя Нэфталімавага тысяча правадыроў, зь імі трыццаць сем тысяч з шчытамі і дзідамі;
35
з племя Данавага гатовых да вайны дваццаць восем тысяч шасьцьсот;
36
ад Асіра воінаў, гатовых да бітвы, сорак тысяч;
37
з-за Ярдана, ад племя Рувімавага, Гадавага, і паўплемя Манасіінага, сто дваццаць тысяч, з усялякай воінскай зброяй.
38
Усе гэтыя воіны, у страі, ад шчырага сэрца прыйшлі ў Хэўрон уцараваць Давіда над усім Ізраілем. Ды і ўсе іншыя Ізраільцяне былі аднадушныя, каб паставіць царом Давіда.
39
І прабылі там у Давіда тры дні, елі і пілі, бо браты іхнія прыгатавалі ім;
40
ды і блізкія да іх, нават да племя Ісахаравага, Завулонавага і Нэфталімавага, прывозілі ўсё страўнае на аслах, і вярблюдах, і мулах, і валах: муку, смоквы і разынкі, і віно, і алей, і буйнога і дробнага быдла мноства, бо радасьць была Ізраілю.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29