bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
/
1 Chronicles 26
1 Chronicles 26
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
← Chapter 25
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 27 →
1
Вось разьмеркаваньне брамнікаў: з Карэянаў: Мэшэлэмія, сын Карэя, з сыноў Асафавых.
2
Сыны Мэшэлэміі: першынец Захар, другі Едыяіл, трэці Зэвадыя, чацьвёрты Ятнііл,
3
пяты Элам, шосты Егоханан, сёмы Эльегоэнай.
4
Сыны Авэд-Эдома: першынец Шэмая, другі Егозавад, трэці Ёах, чацьвёрты Сахар, пяты Натанаіл,
5
шосты Амііл, сёмы Ісахар, восьмы Пэўльтай, бо Бог дабраславіў яго.
6
У сына яго Шэмаі нарадзіліся таксама сыны, начальнікі ў сваім родзе, бо яны былі людзі моцныя.
7
Сыны Шэмаі: Отні, Рэфаіл, Авэд і Элзавад, браты ягоныя, людзі моцныя, Элія і Сэмахія.
8
Усе яны з сыноў Авэд-Эдома; яны і сыны іхнія і браты іхнія былі людзі руплівыя і да службы здольныя: іх было ў Авэд-Эдома шэсьцьдзесят два.
9
У Мэшэлэміі сыноў і братоў, людзей здольных, было васямнаццаць.
10
У Хосы, з сыноў Мэрарыных, сыны: Шымры галоўны,— хоць ён і ня быў першынец, але бацька ягоны паставіў яго галоўным;
11
другі Хэлкія, трэці Тэвалія, чацьвёрты Захар; усіх сыноў і братоў у Хосы было трынаццаць.
12
Вось разьмеркаваньне брамнікаў па ўзначальцах сямействаў, здольных да службы разам з братамі іхнімі, на служэньне ў доме Гасподнім.
13
І кінулі яны жэрабя, як малы, так і вялікі, па сваіх сямействах на кожную браму.
14
І выпала жэрабя на ўсход Шэлэміі; і Захару, сыну ягонаму, разумнаму дарадцу, кінулі жэрабя, і выпала яму жэрабя на поўнач;
15
Авэд-Эдому на поўдзень, а сынам ягоным пры кладоўках.
16
Шупіму і Хосу на захад; каля брамы Шалэхэт, дзе дарога падымаецца і дзе варта супроць варты.
17
На ўсход па шэсьць лявітаў, на поўнач па чатыры, на поўдзень па чатыры, а ў кладоўках па два.
18
На захад каля бабінца на дарозе па чатыры, а каля самага бабінца па два.
19
Вось разьмеркаваньне брамнікаў з сыноў Карэевых і сыноў Мэрарыных.
20
А лявіты, браты іхнія, глядзелі за скарбамі дома Божага і за скарбамі прысьвечаных рэчаў.
21
Сыны Лаэдана, сына Герсонавага — ад Лаэдана, узначальцы сямействаў ад Лаэдана Герсонскага: Ехіел.
22
Сыны Ехіела: Зэтам і Ёіль, брат ягоны, глядзелі за скарбамі дома Гасподняга,
23
разам з нашчадкамі Амрама, Іцгара, Хэўрона, Азііла.
24
Шэвуіл, сын Гірсона, сына Майсеевага, быў галоўным даглядчыкам скарбаў.
25
У брата ягонага Эліезэра сын Рэхавія, у Яго сын Ісая, у яго сын Ёрам, у яго сын Зіхрый, у яго сын Шэламіт.
26
Шэламіт і браты ягоныя глядзелі за ўсімі скарбніцамі прысьвечаных рэчаў, якія прысьвяціў цар Давід і ўзначальцы сямействаў і тысячнікі, сотнікі і начальнікі войска.
27
З заваёваў і са здабычы яны прысьвячалі на падтрымку дома Гасподняга.
28
І ўсё, што прысьвяціў Самуіл прарок, і Саўл, сын Кіса, і Авэнір, сын Ніра, і Ёаў, сын Саруі, усё прысьвечанае было на руках у Шэламіта і братоў ягоных.
29
З племя Іцгаравага: Хэнанія і сыны ягоныя вызначаны на зьнешняе служэньне ў Ізраільцянаў пісцамі і судзьдзямі.
30
З племя Хэўронавага: Хашавія і браты ягоныя, людзі мужныя, тысяча сямсот, мелі нагляд над Ізраілем па гэты бок Ярдана на захад, па ўсякіх справах служэньня Гасподняга і па службе царскай.
31
У племя Хэўронавага Ерыя быў галавою Хэўронцаў, у іхніх родах, у пакаленьнях. На саракавым годзе валадараньня Давіда яны палічаны, і знойдзены паміж імі людзі мужныя ў Язэры Галаадскім.
32
І браты ягоныя, людзі здольныя, дзьве тысячы сямсот, былі ўзначальцы сямействаў. Іх паставіў цар Давід над племем Рувімавым і Гадавым і паўплемем Манасііным, па ўсіх справах Божых і дзеях цара.
← Chapter 25
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 27 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29