bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
/
1 Chronicles 5
1 Chronicles 5
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 6 →
1
Сыны Рувіма, першынца Ізраілевага,— ён першынец; але калі запляміў ён пасьцель бацькі свайго, першынства яго аддадзена сынам Язэпа, сына Ізраілевага, з тым аднак, каб ня пісацца ім першароднымі;
2
бо Юда быў мацнейшы за братоў сваіх, і правадыр ад яго, але першынства перанесена на Язэпа.
3
Сыны Рувіма, першынца Ізраілевага: Ханох, Фалу, Хэцрон і Хармі.
4
Сыны Ёіля: Шэмая, сын ягоны: ягоны сын Гог, ягоны сын Шымэй,
5
ягоны сын Міха, ягоны сын Рэая, ягоны сын Ваал,
6
ягоны сын Бэера, якога зьвёў у палон Тэглаефэласар, цар Асірыйскі. Ён быў князем Рувімлянаў.
7
І браты ягоныя, па плямёнах іхніх, па радаводным сьпіску іхнім, былі: галоўны Іеіль, потым Захар,
8
і Бэла, сын Азаза, сына Шэмы, сына Ёіля. Ён жыў у Араэры да Нэво і Ваал-Мэона;
9
а на ўсход ён жыў да ўваходу ў пустыню, якая ідзе ад ракі Еўфрат, бо статкі іхнія былі шматлікія ў зямлі Галаадскай.
10
У дні Саўла яны вялі вайну з Агаранамі, якія загінулі ад рук іхніх, а яны пачалі жыць у намётах іхніх па ўсёй усходняй старане Галаада.
11
Сыны Гада жылі насупраць іх у зямлі Васанскай да Салхі:
12
у Васане Ёіль быў галоўны, Шафан другі, потым Яанай і Шафат.
13
Братоў іхніх зь сямействамі іхнімі было сем: Міхаіл, Мэшулам, Шэва, Ёрай, Яакан, Зія і Эвэр.
14
Вось сыны Авіхаіла, сына Хурыя, сына Ярааха, сына Галаада, сына Міхаіла, сына Ешышая, сына Яхдо, сына Буза.
15
Ахі, сын Аўдыіла, сына Гуніевага, быў галавою свайго роду.
16
Яны жылі ў Галаадзе, у Васане і ў залежных ад яго гарадах і ва ўсіх наваколлях Сарона, да зыходу іхняга.
17
Усе яны палічаны ў дні Ёатама, цара Юдэйскага, і ў дні Ераваама, цара Ізраільскага.
18
У нашчадкаў Рувіма і Гада і паўплемя Манасіінага было людзей ваяўнічых, мужоў, якія носяць шчыт і меч, страляюць з лука і прывучаных да бітвы, сорак чатыры тысячы сямсот шэсьцьдзясят, якія выходзяць на вайну.
19
І ваявалі яны з Агаранамі, Етурам, Нафішам і Надавам.
20
І дадзена была ім дапамога супроць іх, і аддадзены былі ў рукі іхнія Агаране, і ўсё, што ў іх было, бо яны падчас бітваў заклікалі да Бога, і Ён пачуў іх, за тое, што яны спадзяваліся на Яго.
21
І ўзялі яны статкі іхнія: вярблюдаў пяцьдзясят тысяч, з дробнага быдла дзьвесьце пяцьдзясят тысяч, аслоў дзьве тысячы, і сто тысяч душ людзей;
22
бо многа было забіта, бо ад Бога была бітва гэтая. І жылі яны на месцы іхнім да перасяленьня.
23
Нашчадкі паўкалена Манасіінага жылі ў той зямлі, ад Васана да Ваал-Эрмона і Сэніра і да гары Эрмона; і іх было многа.
24
І вось узначальцы пакаленьняў іхніх: Эфэр, Іш'і, Элііл, Азрыіл, Ерамія, Гадаві і Ягдыіл, мужы моцныя, мужы знакамітыя, галовы родаў сваіх.
25
Але калі яны саграшылі супроць Бога бацькоў сваіх і пачалі блудна хадзіць сьледам за багамі народаў той зямлі, якіх выгнаў Бог ад аблічча іхняга,
26
дык Бог Ізраілеў узбурыў дух Фула, цара Асірыйскага, і дух Тэглатфэласара цара Асірыйскага, і ён выселіў Рувімлянаў і Гадіцянаў і палавіну калена Манасіінага, і адвёў іх у Халал і Хавор, і Ару, і на раку Газан,— дзе яны да гэтага дня.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 6 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29