bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian 2017
/
Job 40
Job 40
Belarusian 2017
← Chapter 39
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 41 →
1
І адказваючы, Госпад з віхуры сказаў Ёву:
2
«Як мужчына, падпаяшы сцёгны свае. Я буду ў цябе пытацца, а ты тлумач Мне.
3
Ці хочаш ты абвергнуць суд Мой і асудзіш Мяне, каб сябе апраўдаць?
4
І ці ты маеш плячо, як Бог, і калі ты падобным голасам грыміш, як Ён,
5
атачы сябе прыгажосцю і веліччу і адзенься ў славу і прыгажосць.
6
Пралі абурэнне гневу Свайго і, паглядзеўшы на кожнага ганарлівага, упакор [яго].
7
Глянь на ўсіх пыхліўцаў, і асаром іх, і выгубі бязбожных на іх месцах.
8
Схавай іх разам у пыле і твары іх закрый цемраю.
9
Тады Я прызнаю, што правая рука твая можа збавіць цябе.
10
Вось бегемот, якога Я стварыў разам з табою; і есць ён сена, як вол.
11
Сіла яго ў сцёгнах яго, а дужасць яго ў пупку жывата яго.
12
Круціць хвастом сваім, як кедрам, жылы сцёгнаў яго моцна сплецены.
13
Косці яго — як медныя трубы, і храшчы яго — як пруты жалезныя.
14
Ён ёсць пачаткам шляхоў Божых. Той, Хто стварыў яго, можа паднесці да яго меч.
15
Горы прыносяць яму ежу, усе звяры дзікія там гуляюць.
16
Ён спіць у рошчах лотасу, у сховах трыснягу і ў балоцістых мясцінах.
17
Рошчы лотасаў распасціраюць над ім цень, атачаюць яго вербы пры ручаю.
18
Калі рака ўздымаецца, ён не баіцца; ён бяспечны, нават калі вада даходзіць да пашчы.
19
Хто можа захапіць яго на вачах яго ці пракалоць яму ноздры калом?
20
Ці зможаш ты Левіятана выцягнуць кручком і вяроўкаю ці схопіш яго за язык?
21
Ці ўкладзеш ты трысціну ў яго ноздры або ці праколеш сківіцу яго цярнінаю?
22
Ці будзе ён дужа прасіць цябе або гаварыць да цябе ласкава?
23
Ці заключыць ён з табою запавет і ты возьмеш яго на вечную службу?
24
Ці пагуляеш ты з ім, як з птушкаю, або прывяжаш яго для сваіх дачок?
25
Ці загледзяцца на яго сябры, ці падзеляць яго купцы?
26
Ці праб’еш ты скуру яго стрэламі, а галаву яго — рыбацкай астрогаю?
27
Пакладзі на яго сваю руку, і памятай пра бітву: і больш не будзеш.
← Chapter 39
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 41 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42