bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Esther 1
Esther 1
Belarusian Bokun
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 2 →
1
І сталася [гэта] ў дні Ахашвэроша. Гэты Ахашвэрош валадарыў ад Індыі аж да Куша [і меў] сто дваццаць сем акругаў.
2
У тыя дні, калі валадар Ахашвэрош сядзеў на пасадзе валадарства свайго, які ў Шушане, сталіцы,
3
у трэйці год валадараньня свайго ён справіў гасьціну для ўсіх князёў сваіх і слугаў сваіх, гетманаў Пэрсіі і Мэдыі, магнатаў і князёў акругаў, што былі перад ім,
4
паказваючы багацьце славы валадарства свайго і гонар красы велічнасьці сваёй шмат дзён, сто восемдзясят дзён.
5
Пасьля сканчэньня дзен гэтых валадар справіў гасьціну для ўсяго народу, які знаходзіўся ў Шушане, сталіцы, ад вялікага аж да малога, сем дзён у садовым панадворку палацу валадара.
6
Белыя, зялёныя і блакітныя тканіны былі прымацаваны шнурамі з вісону і пурпуру да кольцаў срэбных і слупоў мрамуровых. Залатыя і срэбныя ложкі [стаялі] на падлозе з алябастру, пэрлаў і чорнага мармуру.
7
І напоі ў посудзе залатым, і посуд ад посуду адрозьніваўся, і віна валадарскага шмат, паводле рукі валадара.
8
І да піцьця паводле загаду не было прымусу, бо валадар так вызначыў усёй службе дому свайго, каб яны рабілі паводле жаданьня кожнага.
9
Таксама Вашці, валадарка, справіла банкет для жанчынаў у доме валадарскім, які [належаў] валадару Ахашвэрошу.
10
У сёмы дзень, калі добра стала на сэрцы валадара ад віна, ён сказаў Мегуману, Бізэце, Харвоне, Бігце і Абагце, Зэтару і Каркасу, сямём эўнухам, якія служылі перад абліччам валадара Ахашвэроша,
11
каб яны прывялі перад аблічча валадара валадарку Вашці ў кароне валадарскай, каб паказаць народу і князям прыгажосьць ейную, бо яна была вельмі прыгожая.
12
І адмовілася валадарка Вашці прыйсьці паводле слова валадара да эўнухаў. І моцна загневаўся валадар, і гнеў ягоны ўзгарэўся ў ім.
13
І сказаў валадар да мудрацоў, якія ведаюць часы, бо справа валадара [ішла] да ўсіх, што ведалі законы і суд.
14
І найбліжэйшымі да яго былі Каршэна, Шэтар, Адмата, Таршыш, Мэрэс, Марсэн і Мэмухан — сем князёў Пэрсаў і Мэдаў, якія бачылі аблічча валадара і сядзелі першымі ў валадарстве:
15
«Што зрабіць паводле законаў з валадаркай Вашці за тое, што яна не зрабіла паводле слова валадара Ахашвэроша, [дадзенага] праз рукі эўнухаў?»
16
І сказаў Мэмухан перад абліччам валадара і князёў: «Не перад адным валадаром завінілася валадарка Вашці, а перад усімі князямі і перад усімі народамі, якія ў-ва ўсіх акругах валадара Ахашвэроша;
17
Бо разыйдзецца слова пра валадарку да ўсіх жанчынаў, і яны будуць грэбаваць мужамі сваімі, і казаць: “Валадар Ахашвэрош сказаў, каб прывялі валадарку Вашці перад аблічча сваё, а яна не прыйшла”.
18
І сёньня княгіні Пэрсаў і Мэдаў, якія пачулі пра словы валадаркі, тое самае скажуць усім князям валадара; і будзе шмат пагарды і абурэньня, і злосьці.
19
Калі валадар [палічыць] добрым, няхай выйдзе слова валадара ад яго, і няхай будзе ўпісана ў законы Пэрсаў і Мэдаў і ня будзе абмінута, што Вашці ня прыйдзе [больш] перад аблічча валадара Ахашвэроша, і годнасьць валадарскую ейную няхай дасьць валадар іншай, лепшай за яе.
20
І пачуюць загад валадара, які ён зробіць у-ва ўсім валадарстве сваім, хоць яно вялікае, і ўсе жанчыны будуць шанаваць мужоў сваіх ад вялікага аж да малога».
21
І добрым было слова гэтае ў вачах валадара і князёў, і зрабіў валадар паводле слова Мэмухана.
22
І ён паслаў лісты ў-ва ўсе акругі валадарскія, у кожную акругу пісьмом ейным і да кожнага народу — моваю ягонай, каб кожны муж быў гаспадаром у доме сваім, і прамоўлена гэта моваю ўсіх народаў.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10