bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Esther 6
Esther 6
Belarusian Bokun
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 7 →
1
У тую ноч адыйшоў сон ад валадара, і ён сказаў, каб прынесьлі кнігу летапісу для памяці, і чыталі яе перад валадаром.
2
І знайшлі запісанае пра тое, што паведаміў Мардэхай пра Бігтану і Тэрэша, двух эўнухаў валадара, якія вартавалі парогі і якія намагаліся ўзьняць руку на валадара Ахашвэроша.
3
І сказаў валадар: «Якое ўшанаваньне і ўзьвелічэньне былі зроблены Мардэхаю за гэта?» І сказалі юнакі валадара, якія служылі яму: «Ня зроблена яму анічога».
4
І сказаў валадар: «Хто на панадворку?» А Аман прыйшоў на вонкавы панадворак дому валадара сказаць валадару, каб павесілі Мардэхая на дрэве, якое ён падрыхтаваў для яго.
5
І сказалі юнакі валадара яму: «Вось, Аман стаіць на панадворку». І сказаў валадар: «Няхай ён увойдзе».
6
І ўвайшоў Аман. І сказаў яму валадар: «Што зрабіць таму чалавеку, якога валадар хоча ўшанаваць?» І сказаў Аман у сэрцы сваім: «Каму жадае валадар зрабіць ушанаваньне больш, чым мне?»
7
І сказаў Аман валадару: «Чалавеку, якога валадар хоча ўшанаваць,
8
няхай прынясуць шату валадарскую, у якую апранаецца валадар, і прывядуць каня, на якім езьдзіць верхам валадар, і узложаць карону валадарства на галаву ягоную.
9
І няхай дадуць шаты і каня ў рукі анаго з найзначнейшых князёў валадара, і апрануць таго чалавека, якога валадар хоча ўшанаваць, і павядуць яго на кані на гарадзкую плошчу, і будуць клікаць перад ім: “Гэтак робіцца таму чалавеку, якога валадар хоча ўшанаваць!”»
10
І сказаў валадар Аману: «Пасьпяшайся, вазьмі шату і каня, як ты сказаў, і зрабі гэта Мардэхаю Юдэю, які сядзіць пры браме валадарскай. Ня прапусьці анічога з таго, што ты сказаў».
11
І ўзяў Аман шату і каня, і апрануў Мардэхая, і вывеў яго на кані на гарадзкую плошчу, і клікаў перад ім: «Гэтак робіцца таму чалавеку, якога валадар хоча ўшанаваць!»
12
І вярнуўся Мардэхай да брамы валадарскай, а Аман пасьпяшаўся ў дом свой у смутку і закрыўшы галаву.
13
І распавёў Аман Зарэш, жонцы сваёй, і ўсім сябрам сваім пра ўсё, што напаткала яго. І сказалі яму мудрацы ягоныя і Зарэш, жонка ягоная: «Калі з насеньня Юдэйскага Мардэхай, перад абліччам якога ты пачаў падаць, ты не пераможаш яго, але падаючы, упадзеш перад абліччам ягоным».
14
Калі яны яшчэ размаўлялі з ім, прыйшлі эўнухі валадарскія і прысьпешвалі, каб прывесьці Амана на гасьціну, якую падрыхтавала Эстэр.
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 7 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10