bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Esther 9
Esther 9
Belarusian Bokun
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 10 →
1
І ў дванаццаты месяц, значыцца месяц Адар, у трынаццаты дзень яго, калі прыйшоў час споўніцца слову валадара і загаду ягонаму, у той дзень, калі ворагі Юдэяў спадзяваліся запанаваць над імі, і зьмянілася ўсё, так што Юдэі запанавалі над ворагамі сваімі,
2
сабраліся Юдэі ў гарадах сваіх, у-ва ўсіх акругах валадара, каб узьняць руку на тых, якія шукалі ім ліха; і ніхто ня стаў перад абліччам іхнім, бо страх перад імі ахапіў усе народы.
3
І усе князі акругаў і сатрапы, і ваяводы, і выканаўцы працаў валадарскіх падтрымлівалі Юдэяў, бо ахапіў іх страх перад Мардэхаем.
4
Бо вялікі быў Мардэхай у доме валадара, і вестка пра яго разыходзілася ў-ва ўсе акругі, бо чалавек гэты, Мардэхай, падымаўся і ўзьвялічваўся.
5
І білі Юдэі ўсіх ворагаў сваіх ударамі мяча, забіваючы і зьнішчаючы, і рабілі паводле жаданьня свайго тым, што ненавідзелі іх.
6
У Шушане сталіцы забілі Юдэі і вынішчылі пяцьсот чалавек.
7
І Паршандату, і Далфона, і Аспату,
8
і Парату, і Адалію, і Арыдату,
9
і Пармашту, і Арысая, і Арыдая, і Ваізату, —
10
дзесяць сыноў Амана, сына Гамэдата, прыгнятальніка Юдэяў, яны забілі, але на рабаваньне ня выцягнулі рукі сваёй.
11
У той дзень дайшоў перад аблічча валадара лік забітых у Шушане сталіцы.
12
І сказаў валадар валадарцы Эстэр: «У Шушане сталіцы забілі Юдэі і выгубілі пяцьсот чалавек і дзесяцёх сыноў Амана. А ў пазасталых акругах валадарскіх што яны зрабілі? Якое жаданьне тваё? І яно будзе дадзена табе. І якая яшчэ просьба твая? І так станецца».
13
І сказала Эстэр: «Калі валадару [падаецца] добрым, няхай таксама дазволена будзе Юдэям, якія ў Шушане, і заўтра рабіць паводле закону сёньняшняга дня. А дзесяцёх сыноў Амана няхай павесяць на дрэве».
14
І сказаў валадар зрабіць гэтак, і быў абвешчаны закон у Шушане, і дзесяцёх сыноў Амана павесілі.
15
І сабраліся Юдэі, якія ў Шушане, таксама ў чатырнаццаты дзень месяца Адар, і забілі ў Шушане трыста чалавек, але на рабаваньне ня выцягнулі рукі сваёй.
16
А рэшта Юдэяў, якія [былі] ў акругах валадарскіх, сабраліся і сталі на [абарону] жыцьця свайго, і супакоіліся ад ворагаў сваіх, і забілі тых, якія ненавідзелі іх, семдзясят тысячаў, але на рабаваньне ня выцягнулі рукі сваёй.
17
[Так было] у трынаццаты дзень месяца Адара; а ў чатырнаццаты [дзень] яны супакоіліся і зрабілі днём частаваньня і радасьці.
18
А Юдэі, якія [былі] ў Шушане, сабраліся ў трынаццаты дзень яго і ў чатырнаццаты дзень яго; а ў пятнаццаты дзень яго супакоіліся, і зрабілі яго днём частаваньня і радасьці.
19
Дзеля гэтага Юдэі местачковыя, якія жывуць у гарадах неагароджаных, праводзяць чатырнаццаты дзень месяца Адар ў радасьці і частаваньня, як дзень сьвяточны, пасылаючы адны адным падарункі.
20
І апісаў Мардэхай гэтыя падзеі, і паслаў лісты да ўсіх Юдэяў, якія ў-ва ўсіх акругах валадара Ахашвэроша, да блізкіх і да далёкіх,
21
Каб яны з’абавязаліся сьвяткаваць чатырнаццаты дзень месяца Адар і пятнаццаты дзень яго, год у год,
22
як дні, у якія Юдэі супакоіліся ад ворагаў сваіх, і [як] той месяц, у які замяніўся для іх смутак у радасьць, і жалоба — у дзень сьвяточны, каб яны зрабілі іх днямі частаваньня і радасьці, пасылаючы адны адным падарункі і дары для бедных.
23
І прынялі Юдэі тое, што ўжо самі пачалі рабіць, і пра што Мардэхай напісаў ім,
24
што Аман, сын Гамэдата, Агагянін, прыгнятальнік Юдэяў, думаў загубіць Юдэяў і кідаў пур, значыцца жэрабя, каб расьцярушыць іх і загубіць іх,
25
і што [Эстэр] прыйшла перад аблічча валадара, і ён сказаў у лісьце, каб намер нягодны, які ён надумаў супраць Юдэяў, зьвярнуўся на галаву ягоную, і павесілі яго і сыноў ягоных на дрэве.
26
Дзеля гэтага назвалі дні гэтыя Пурым, ад слова “пур”. Дзеля гэтага паводле ўсіх словаў лісту гэтага і таго, што самі бачылі і што адбылося з імі,
27
пастаўляючы, пастанавілі Юдэі і прынялі на сябе і на насеньне сваё, і на ўсіх, хто далучыцца да іх, непарушна сьвяткаваць гэтыя два дні паводле напісанага пра іх і паводле тэрміну іхняга, кожны год;
28
І дні гэтыя маюць узгадвацца і сьвяткавацца ў-ва ўсіх пакаленьнях, у кожнай сям’і, і кожнай акрузе, і ў кожным горадзе. І дні гэтыя Пурыму не забудуцца сярод Юдэяў, памяць пра іх ня зьнішчыцца ў насеньні іхнім.
29
І напісала Эстэр валадарка, дачка Абіхаіла, і Мардэхай Юдэй з усёю ўладаю, каб выконвалі гэты другі ліст пра Пурым.
30
І паслалі лісты да ўсіх Юдэяў, у сто дваццаць сем акругаў валадарства Ахашвэроша са словамі супакою і праўды,
31
каб прызначыць гэтыя дні Пурыму ў тэрмін іхні, які прызначыў ім Мардэхай Юдэй і Эстэр валадарка, і як яны [самі] прызначылі сабе і насеньню свайму напамін посту і галашэньня свайго.
32
І слова Эстэр зацьвердзіла гэты напамін пра Пурым, і было ўпісана ў кнігу.
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10