bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Esther 7
Esther 7
Belarusian Bokun
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 8 →
1
І прыйшоў валадар і Аман на гасьціну да валадаркі Эстэр.
2
І сказаў валадар Эстэр таксама ў другі дзень, выпіўшы віна: «Якое жаданьне тваё, валадарка Эстэр? І будзе дадзена табе. І якая просьба твая? Нават палова валадарства, і будзе выканана».
3
І адказала валадарка Эстэр, і сказала: «Калі я знайшла ласку ў вачах тваіх, валадару, і калі валадару гэта [падаецца] добрым, няхай будзе падаравана мне жыцьцё маё паводле жаданьня майго і народ мой на просьбу маю!
4
Бо прададзены мы, я і народ мой, на вынішчэньне, забіцьцё і загубу. Калі б мы былі прададзены як нявольнікі і нявольніцы, я маўчала б, хоць прыгнятальнік не аднагародзіў бы шкоды валадару».
5
І сказаў валадар Ахашвэрош, і сказаў валадарцы Эстэр: «Хто гэта такі? І дзе той, які напоўніў сэрца сваё, каб зрабіць гэтак?»
6
І сказала Эстэр: «Прыгнятальнік і вораг — гэты нягодны Аман!» І Аман спалохаўся перад абліччам валадара і валадаркі.
7
І валадар устаў ад піцьця віна ў гневе сваім, і [пайшоў] у палацовы сад. А Аман стаў прасіць валадарку Эстэр за жыцьцё сваё, бо ён бачыў, што будзе канец ягоны ліхі ад валадара.
8
І валадар вярнуўся з палацовага саду ў дом, [дзе] піў віно, а Аман быў упаўшы да ложку, на якім была Эстэр. І сказаў валадар: «Ці яшчэ згвалціш валадарку ў прысутнасьці маёй у доме?» Слова выйшла з вуснаў валадара, і закрылі аблічча Аману.
9
І сказаў Харбона, адзін з эўнухаў, які перада абліччам валадара: «Вось дрэва, што паставіў Аман для Мардэхая, які рабіў добрае для валадара, стаіць каля дому Амана, вышынёю на пяцьдзясат локцяў». І сказаў валадар: «Павесьце яго на ім».
10
І павесілі Амана на дрэве, якое ён падрыхтаваў для Мардэхая. І гнеў валадара суцішыўся.
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 8 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10