bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Jonah 1
Jonah 1
Belarusian Bokun
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 2 →
1
І было слова ГОСПАДА да Ёны, сына Амітая, кажучы:
2
«Устань, ідзі ў Нініву, горад вялікі, і кажы супраць яго, бо ўзышло ліхоцьце іхняе перад аблічча Маё».
3
І ўстаў Ёна, каб уцячы ў Таршыш ад аблічча ГОСПАДА, і зыйшоў у Яфу, і знайшоў карабель, які плыў у Таршыш; і даў плату, і зыйшоў на карабель, каб плыць з імі ў Таршыш ад аблічча ГОСПАДА.
4
Але ГОСПАД пусьціў вялікі вецер на мора, і ўзьнялася вялікая бура на моры, і думалі, што карабель разаб’ецца.
5
І напалохаліся маракі, і крычалі кожны да свайго бога, і выкінулі ў мора рэчы, што былі на караблі, каб быў лягчэйшым; а Ёна зыйшоў у сярэдзіну карабля, і лёг, і моцна заснуў.
6
І наблізіўся да яго корнік, і сказаў яму: «Што табе, што ты сьпіш? Устань, кліч да Бога свайго, можа, узгадае Бог пра нас, і мы не загінем».
7
І сказалі адзін аднаму: «Хадземце, кіньма жэрабя, і даведаемся, праз каго гэтае ліха [прыйшло] на нас». І кінулі жэрабя, і выпала жэрабя на Ёну.
8
І сказалі яму: «Скажы ж нам, з якой прычыны гэтае ліха [прыйшло] на нас? Які твой занятак? Адкуль ты прыйшоў? З якога ты краю і з якога народу?»
9
І ён сказаў ім: «Я — Гебрай, і я баюся ГОСПАДА, Бога нябёсаў, Які ўчыніў моры і сухазем’е».
10
І спалохаліся тыя людзі страхам вялікім, і сказалі яму: «Чаму ты гэта зрабіў?», бо даведаліся тыя людзі, што ён уцякае ад аблічча ГОСПАДА, бо ён абвясьціў ім.
11
І сказалі яму: «Што нам зрабіць з табою, каб сьціхла мора?», бо мора ўсё больш бушавала.
12
І ён сказаў ім: «Вазьміце мяне і кіньце ў мора, і супакоіцца мора, [якое] супраць вас, бо я ведаю, што з-за мяне гэтая вялікая бура супраць вас».
13
І моцна веславалі тыя людзі, каб зьвярнуцца на сухую зямлю, і не маглі, бо мора больш і больш бушавала супраць іх.
14
І клікалі яны да ГОСПАДА, і сказалі: « ГОСПАДЗЕ, молім Цябе, няхай не загінем мы за душу гэтага чалавека, і не ўскладай на нас кроў нявінную, бо Ты, ГОСПАДЗЕ, як захочаш, так і зробіш».
15
І яны паднялі Ёну, і кінулі яго ў мора, і перастала мора гневацца.
16
І напалохаліся тыя людзі страхам вялікім перад ГОСПАДАМ, і складалі яны ахвяры ГОСПАДУ, і абяцалі абяцаньні.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4