bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Jonah 2
Jonah 2
Belarusian Bokun
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 3 →
1
І прыгатаваў ГОСПАД вялікую рыбу, каб праглынула Ёну, і быў Ёна ў нутры рыбы тры дні і тры ночы.
2
І маліўся Ёна ГОСПАДУ, Богу свайму, з нутра рыбы,
3
і сказаў: «Я клікаў да ГОСПАДА з нядолі маёй, і Ён адказаў мне; з нутра адхлані я загаласіў, і Ты пачуў голас мой.
4
Ты кінуў мяне глыбока ў сэрца мораў, і вір акружыў мяне, усе плыні Твае і хвалі Твае прайшлі праз мяне.
5
І я сказаў: “Я прагнаны ад вачэй Тваіх, як пагляджу яшчэ на сьвятую сьвятыню Тваю”.
6
Нахлынулі воды на мяне аж да душы, глыбіня агарнула мяне навокал, марскія травы абвілі галаву маю.
7
Да падвалінаў гор я зыйшоў, зямля сваімі заваламі замкнула мяне на вякі. Але Ты вывеў са зьнішчэньня жыцьцё маё, ГОСПАДЗЕ, Божа мой.
8
Як млела душа мая ў-ва мне, я ўзгадаў ГОСПАДА, і малітва мая прыйшла да Цябе, да сьвятой сьвятыні Тваёй.
9
Тыя, што захоўваюць манлівыя марнасьці, адкідаюць міласэрнасьць ад сябе.
10
Але я з голасам падзякі прынясу ахвяру Табе, споўню, што абяцаў. Збаўленьне ў ГОСПАДА».
11
І сказаў ГОСПАД рыбе, і яна выкінула Ёну на сухазем’е.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4