bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Jonah 4
Jonah 4
Belarusian Bokun
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
1
І моцна засмуціўся Ёна праз гэта, і загневаўся.
2
І маліўся ён ГОСПАДУ, і казаў: «Прашу Цябе, ГОСПАДЗЕ, ці ня гэткае было слова маё, калі яшчэ я быў у зямлі сваёй? Дзеля гэтага я загадзя ўцёк у Таршыш, бо я ведаў, што Ты – Бог літасьцівы і спагадлівы, павольны да гневу і міласэрны, і шкадуеш [рабіць] зло.
3
І цяпер, ГОСПАДЗЕ, прашу Цябе, вазьмі душу маю ад мяне, бо лепш мне памерці, чым жыць».
4
І сказаў ГОСПАД: «Ці добра ты робіш, што гневаешся?»
5
І вышаў Ёна з гораду, і сеў з ўсходняга боку гораду, і зрабіў сабе там будан, і сеў пад ім у засені, каб убачыць, што станецца ў горадзе.
6
І прыгатаваў ГОСПАД Бог расьліну, і яна вырасла над Ёнаю, каб быць засенем яму над галавою, каб ён пазбавіўся засмучэньня свайго; і ўзрадаваўся Ёна радасьцю вялікаю праз тую расьліну.
7
І прыгатаваў Бог чарвяка, калі ўзыйшла зараніца раніцаю, і ён падтачыў расьліну, і яна ссохла.
8
І сталася, як ўзыйшло сонца, што Бог прыгатаваў гарачы ўсходні вецер, і сонца пякло галаву Ёне, ажно ён млеў, і зычыў душы сваёй памерці, і сказаў: «Лепш мне памерці, чым жыць».
9
І сказаў Бог Ёне: «Ці добра, што так злуешся з-за расьліны?» І той сказаў: «Я раблю добра, што гневаюся аж да сьмерці».
10
І сказаў ГОСПАД: «Ты шкадуеш расьліну, каля якой ты не працаваў, і якую не расьціў, якая вырасла за ноч і загінула за ноч;
11
а Я ня меў бы шкадаваць Нінівы, гэтага вялікага гораду, у якім больш як дванаццаць дзясяткаў тысячаў людзей, што ня могуць адрозьніць правай рукі сваёй ад левай, і шмат быдла?»
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
All chapters:
1
2
3
4