bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Jonah 3
Jonah 3
Belarusian Bokun
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 4 →
1
І было слова ГОСПАДА да Ёны другі раз, кажучы:
2
«Устань, ідзі ў Нініву, горад вялікі, і абвяшчай супраць яго тое, што Я сказаў табе».
3
І ўстаў Ёна, і пайшоў у Нініву паводле слова ГОСПАДА; а Нініва была вялікім горадам у Бога, на тры дні дарогі ў абход.
4
І пачаў ён хадзіць па горадзе, колькі можна прайсьці за адзін дзень, і клікаў, і казаў: «Яшчэ сорак дзён, і Нініва будзе зруйнаваная».
5
І паверылі Нініўцы Богу, і абвясьцілі пост, і адзеліся ў зрэбніцу, ад найбольшага з іх аж да найменшага з іх.
6
Бо калі слова дайшло да валадара Нінівы, і ён устаў з пасаду свайго, і скінуў з сябе адзеньне сваё, і апрануўся ў зрэбніцу, і сядзеў у попеле.
7
І было абвешчана, і сказана ў Нініве паводле загаду валадара і магнатаў ягоных, кажучы: «Няхай ані чалавек, ані быдла, ані валы, ані авечкі нічога не паспытаюць, няхай ані пасьвяцца, ані п’юць вады,
8
але няхай апрануцца ў зрэбніцу чалавек і скаціна, і няхай клічуць голасна да Бога, і няхай кожны чалавек адвернецца ад злой дарогі сваёй і ад ліхадзейства, якое ў руках іхніх.
9
Хто ведае, ці ня вернецца Бог і не пашкадуе, і не адверне палючы гнеў свой, каб мы не загінулі?»
10
І ўбачыў Бог учынкі іхнія, што яны адвярнуліся ад злой дарогі сваёй, і пашкадаваў Бог пра ліха, пра якое сказаў, што ўчыніць ім, і не ўчыніў.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4