bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Nehemiah 10
Nehemiah 10
Belarusian Bokun
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 11 →
1
Тыя, што прыклалі пячаткі: Нээмія-Тыршата, сын Гахаліі, і Сэдэкія,
2
Сэрая, Азарыя, Ярэмія,
3
Пашхур, Амарыя, Малхія,
4
Хаттуш, Шэванія, Малух,
5
Харым, Мэрэмот, Абадыя,
6
Даніэль, Гіннэтон, Барух,
7
Мэшулям, Абія, Міямін,
8
Маазія, Білгай, Шэмая; гэта сьвятары.
9
І лявіты: Ешуа, сын Азаніі, Біннуй з сыноў Хэнадада, Кадміэль,
10
і браты іхнія: Шэванія, Годыя, Келіта, Пэлая, Ханан,
11
Міха, Рэхоў, Хашавія,
12
Заккур, Шэрэвія, Шэванія,
13
Годыя, Бані, Бэніну.
14
Галовы народу: Парош, Пахат-Мааў, Элям, Затту, Бані,
15
Буні, Азгад, Бэвай,
16
Адонія, Бігвай, Адын,
17
Атэр, Хізкія, Азур,
18
Годыя, Хашум, Бэцай,
19
Харыф, Анатот, Нэвай,
20
Магпіяш, Мэшулям, Хэзір,
21
Мэшэзавэль, Цадок, Ядуа,
22
Пэлятыя, Ханан, Аная,
23
Осія, Хананія, Хашуў,
24
Галяхеш, Пільха, Шавэк,
25
Рэхум, Хашаўна, Маасэя,
26
Ахія, Ханан, Анан,
27
Малух, Харым, Баана.
28
І іншы народ, сьвятары, лявіты, прыдзьверныя, сьпевакі, нэтынэі і ўсе, якія аддзяліліся ад народаў зямлі [гэтай] дзеля Закону Божага, жонкі іхнія і дочкі іхнія, усе, якія маглі разумець,
29
далучыліся да братоў сваіх, слаўных сваіх, і абавязаліся клятваю і прысягаю хадзіць паводле Закону Божага, які быў дадзены праз рукі Майсея, слугі Божага, і захоўваць, і спаўняць усе прыказаньні ГОСПАДА, Госпада нашага, і прысуды Ягоныя, і пастановы Ягоныя,
30
І не аддаваць дочак нашых народам зямлі гэтай, і дочак іхніх ня браць для сыноў нашых,
31
і калі народы зямлі гэтай прывязуць у суботу тавары або ўсялякае збожжа, каб продаць, ня браць у іх у суботу або ў дзень сьвяты, і пакінуць [сяўбу] ў сёмы год і [дараваць] усе даўгі.
32
І прынялі мы для сябе прыказаньне, каб даваць ад кожнага трэцюю частку сыкля на служэньне ў Доме Бога нашага,
33
на хлябы пакладныя, на штодзённую ахвяру хлебную і на штодзённае цэласпаленьне, на суботы, на маладзікі, на сьвяты, на рэчы сьвятыя і на ахвяры за грэх, каб перамольваць за Ізраіля, і на ўсякую працу ў Доме Бога нашага.
34
І кінулі мы жэрабя пра ахвяраваньне дроваў, сьвятары, лявіты і народ, каб прыносіць іх у Дом Бога нашага ў вызначаны час, з году ў год, паводле дамоў бацькоў нашых, каб спальваць іх на ахвярніку ГОСПАДА, Бога нашага, як напісана ў Законе.
35
І мы [прысягнулі] прыносіць пяршыны зямлі нашай і пяршыны ўсіх пладоў усіх дрэваў, з году ў год, у Дом ГОСПАДА,
36
і першародных сыноў нашых і са скаціны нашай, як напісана ў Законе, першародных валоў нашых і авечак нашых прыводзіць у Дом Бога нашага для сьвятароў, якія служаць у Доме Бога нашага.
37
і пачаткі цеста нашага, і дароў нашых, і плод усіх дрэваў, віна і алею прыносіць для сьвятароў у каморы Дому Бога нашага, і дзесяціны зямлі нашае — для лявітаў, і гэтыя лявіты будуць браць дзесяціны ў-ва ўсіх гарадах працы нашай.
38
І сьвятар, сын Аарона, будзе пры лявітах, калі лявіты будуць браць дзесяціны, і лявіты дадуць дзесяціну з дзесяцінаў у Дом Бога нашага, у каморы дому скарбніцы;
39
бо ў гэтыя каморы будуць прыносіць сыны Ізраіля і сыны Левія дары збожжа, віна і алею; і там [таксама] начыньне, якое асьвечанае, сьвятары, якія служаць, прыдзьверныя і сьпевакі. І мы не пакінем Дому Бога нашага!
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 11 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13