bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Nehemiah 12
Nehemiah 12
Belarusian Bokun
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 13 →
1
Вось сьвятары і лявіты, якія прыйшлі з Зэрубабэлем, сынам Шэалтыэля, і з Ешуа: Сэрая, Ярэмія, Эзра,
2
Амарыя, Малух, Хатуш,
3
Шэханія, Рэхум, Мэрэмот,
4
Іддо, Гінетой, Абія,
5
Міямін, Маадыя, Більга,
6
Шэмая, Еярыў, Едая,
7
Салу, Амок, Хількія, Едая. Гэта галовы сьвятароў і браты іхнія ў дні Ешуа.
8
І лявіты: Ешуа, Біннуй, Кадміэль, Шэрэвія, Юда, Маттанія, які [кіраваў] гімнамі падзякі, ён і браты ягоныя.
9
А Бакбукія і Уньні і браты іхнія [стаялі] насупраць іх на варце [сваёй] паводле чаргі.
10
І Ешуа нарадзіў Ёякіма, Ёякім нарадзіў Эліяшыва, Эліяшыў — Ёяду,
11
Ёяда нарадзіў Ёнатана, Ёнатан нарадзіў Яддуя.
12
А ў дні Ёякіма былі сьвятары галовамі [дамоў] бацькоў: у [доме] Сэраі — Мэрая, у Ярэміі — Хананія,
13
у Эзры — Мэшулям, у Амарыі — Ёгаханан,
14
у Малуха — Ёнатан, у Шэваніі — Язэп,
15
у Харыма — Адна, у Мэраёта — Хэлкай,
16
у Іддо — Захарыя, у Гінэтона — Мэшулям,
17
у Абіі — Зіхры, у Мін’яміна і Маода — Пілтай,
18
у Білгіі — Шамуа, у Шэмаі — Еганатан,
19
у Ёярыва —Матэнай, у Едаі — Узьзі,
20
у Салая — Калай, у Амока — Евэр,
21
у Хілкіі — Хашавія, у Едая — Натанаэль.
22
Лявіты, галовы [дамоў] бацькоў былі запісаныя ў дні Эліяшыва, Ёяды, Ёханана і Яддуа, а сьвятары — за валадараньня Дарыя Пэрскага.
23
Сыны Левія, галовы [дамоў] бацькоў, былі запісаныя ў кнігу летапісу аж да дзён Ёханана, сына Эліяшыва.
24
І галовамі лявітаў [былі]: Хашавія, Шэрэвія, Ешуа, сын Кадміэля, і браты іхнія, [якія стаялі] насупраць іх, каб выхваляць і дзякаваць [Богу], паводле загаду Давіда, чалавека Божага, чарга за чаргою.
25
Маттанія, Бакбукія, Абадыя, Мэшулям, Тальмон, Аккуў, прыдзьверныя, вартавалі пры каморах каля брамаў.
26
Яны [былі] ў дні Ёякіма, сына Ешуа, сына Ёцадака, і ў дні Нээміі, ваяводы, і Эзры, сьвятара і кніжніка.
27
А на пасьвячэньне муру Ерусаліму шукалі лявітаў у-ва ўсіх месцах іхніх, каб прывесьці іх у Ерусалім і зрабіць пасьвячэньне з радасьцю, і з падзякаю, і са сьпевамі, псалтырамі і гусьлямі.
28
І сабраліся сыны сьпевакоў з ваколіцаў Ерусаліму і з вёсак Нэтофацян,
29
і з дому Бэт-Гагільгаму, і з палёў Гевы і Азмавэту, бо сьпевакі пабудавалі сабе паселішчы вакол Ерусаліму.
30
І ачысьціліся сьвятары і лявіты, і ачысьцілі народ, і брамы, і мур.
31
І я прывёў князёў Юдэі на мур, і паставіў два хоры вялікія. Адзін з іх ішоў направа, па муры да Брамы Гною.
32
За імі ішоў Гашая і палова князёў Юдэі,
33
і Азарыя, Эзра, Мэшулям,
34
Юда, Бэн’ямін, Шэмая і Ярэмія.
35
А з сыноў сьвятарскіх з трубамі [ішлі] Захарыя, сын Ёнатана, сына Шэмаі, сына Маттаніі, сына Міхая, сына Заккура, сына Асафа,
36
і браты ягоныя: Шэмая, Азарэль, Мілалай, Гілалай, Маай, Нэтанэль, Юда, Ханані з музычнымі інструмэнтамі Давіда, чалавека Божага, і Эзра кніжнік [ішоў] перад імі.
37
І каля Брамы Крыніцы, [якая была] насупраць іх, яны ўзыйшлі па прыступках гораду Давіда на мур вышэй дому Давіда, аж да Брамы Воднай на ўсходзе.
38
І другі хор ішоў насустрач ім, і за ім я і палова народу па муры ад Вежы Печаў аж да Муру Шырокага,
39
і ад Брамы Эфраіма, [мінаючы] Браму Старую, Браму Рыбную, Вежу Хананэля і Вежу Мэа аж да Брамы Авечай, і спыніліся пры Браме Варты.
40
І сталі абодва хоры ў Доме Божым, і я і палова кіраўнікоў [народу] са мною,
41
і сьвятары: Эліякім, Маасэя, Мін’ямін, Міхая, Эліяэнай, Захарыя, Хананія з трубамі,
42
і Маасэя, Шэмая, Элеазар, Узьзі, Ягахана, Малькія, Элям, Эзэр. І сьпявалі сьпевамі голасна, і Ізахія [быў] кіраўніком [у іх].
43
І ахвяроўвалі ў той дзень ахвяры вялікія, і весяліліся, бо Бог узрадаваў іх радасьцю вялікаю. Таксама жанчыны і дзеці радаваліся, і радасьць Ерусаліму была чуваць далёка.
44
І былі прызначаны ў той дзень людзі, [адказныя за] каморы, каб складаць дары, пяршыны і дзесяціны, каб зьбіраць у іх з палёў пры гарадах часткі, [прызначаныя] ў Законе для сьвятароў і лявітаў, бо радасьць [была ў] Юдэі з прычыны сьвятароў і лявітаў, якія стаялі [там].
45
І яны захоўвалі пастановы Бога свайго і пастановы пра ачышчэньні, і [былі] сьпевакамі і прыдзьвернымі паводле загаду Давіда і Салямона, сына ягонага.
46
Бо ў дні Давіда і Асафа здаўна [былі] вызначаны галовы сьпевакоў і сьпевы хвалы і падзякі Богу.
47
І ўвесь Ізраіль у дні Зэрубабэля і ў дні Нээміі даваў часткі [маёмасьці] для сьпевакоў і прыдзьверных; і давалі сьвятыя [ахвяры] лявітам, а лявіты давалі сьвятыя [ахвяры] сынам Аарона.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13