bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Nehemiah 4
Nehemiah 4
Belarusian Bokun
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 5 →
1
І сталася, калі пачуў Санвалат, што мы будуем мур, ён раззлаваўся, і вельмі загневаўся, і сьмяяўся з Юдэяў,
2
і казаў пры братах сваіх і пры войску Самаранскім, і сказаў: «Што робяць гэтыя нікчэмныя Юдэі? Няўжо ім гэта дазволяць? Няўжо яны будуць складаць ахвяры? Няўжо яны скончаць у [нейкі] дзень? Няўжо яны ажывяць камяні з купаў друзу, бо яны спаленыя?»
3
І Товія Аманянін быў каля яго, і сказаў: «Няхай яны будуюць. Калі ўвойдзе ліс, разваліць іхні мур каменны».
4
Пачуй, Божа наш, бо мы сталіся насьмешкай. І зьвярні ганьбаваньне іхняе на галаву іхнюю, і аддай іх на рабаваньне ў зямлі паланеньня,
5
і не закрый беззаконьня іхняга, і грэх іхні няхай ня будзе выцерты перад абліччам Тваім, бо яны зьняважылі [Цябе] перад тымі, што будуюць.
6
І мы будавалі мур, і ўвесь мур быў напраўлены да паловы яго. І народ меў сэрца да работы.
7
І сталася, калі пачуў Санвалат і Товія, і Арабы, і Аманяне і Ашдодцы, што адбудоўваюцца муры Ерусаліму, што выломы пачалі зарабляць, яны вельмі загневаліся.
8
І яны змовіліся ўсе разам пайсьці вайною на Ерусалім і зрабіць нам перашкоду [ў працы].
9
І мы маліліся Богу нашаму, і паставілі супраць іх варту ўдзень і ўначы з прычыны [намеру] іхняга.
10
І сказалі Юдэі: «Спатыкаецца сіла ў тых, што носяць цяжары; і мы ня зможам будаваць мур».
11
І сказалі прыгнятальнікі нашыя: «Не даведаюцца і ня ўбачаць, калі мы ўвойдзем у сярэдзіну іх, і пераб’ем іх, і спынім працу».
12
І сталася, што прыйшлі Юдэі, якія жылі каля іх, і казалі нам разоў дзесяць з усіх бакоў, што яны прыйдуць на нас.
13
І ў нізкіх месцах, за мурам, на месцах голых я паставіў людзей паводле сем’яў іхніх з мячамі іхнімі, з дзідамі іхнімі і з лукамі іхнімі.
14
І я агледзеў [іх], і стаў, і сказаў шляхце і кіраўнікам, і рэшце народу: «Ня бойцеся іх. Памятайце пра Госпада вялікага і страшнага, і змагайцеся за братоў сваіх, за сыноў сваіх і за дачок сваіх, за жонак сваіх і за дамы свае».
15
І сталася, калі пачулі ворагі нашыя, што [гэта] нам вядома, Бог зьнішчыў намер іхні, і мы вярнуліся ўсе да муру, кожны да працы сваёй.
16
І сталася ад гэтага дня, што палова юнакоў маіх рабіла, а [другая] палова іх трымала дзіды, шчыты, лукі і панцыры; і князі [стаялі] за ўсім домам Юды.
17
Тыя, што будавалі мур, і тыя, што насілі цяжары, і тыя, што працавалі, [кожны] адною рукою сваёй рабіў, а ў другой [руцэ] трымаў зброю.
18
І кожны будаўнік быў падперазаны мячом па сьцёгнах сваіх, і [так] будаваў. І той, што дзьме ў рог, [быў] пры мне.
19
І я сказаў шляхце і кіраўнікам, і рэшце народу: «Праца вялікая і разнастайная, і мы падзеленыя на муры, далёкія адзін ад аднаго.
20
У якім месцы вы пачуеце гук рогу, туды зьбірайцеся да нас. Бог наш будзе ваяваць за нас».
21
І гэтак мы рабілі працу; і палова з іх трымала дзіды ад сьвітаньня аж да зьяўленьня зорак.
22
Таксама ў той час я сказаў народу, каб кожны з юнаком сваім начаваў у сярэдзіне Ерусаліму, і былі яны ў нас уначы вартаю, а ўдзень — на працы.
23
І ані я, ані браты мае, ані юнакі мае, ані вартаўнікі, якія [былі] са мною, ніхто з нас не здымаў аддзеньняў сваіх, кожны са зброяй і з вадою.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13