bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Nehemiah 11
Nehemiah 11
Belarusian Bokun
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 12 →
1
І жылі князі народу ў Ерусаліме, а рэшта народу кідала жэрабя, каб адзін з дзесяці жыў у Ерусаліме, горадзе сьвятым, а дзевяць засталіся ў іншых гарадах.
2
І дабраславіў народ усіх тых, якія дабраахвотна вырашалі жыць у Ерусаліме.
3
Гэта галовы краю, якія жылі ў Ерусаліме, а ў гарадах Юдэі жыў кожны ва ўласнасьці сваёй, у гарадах сваіх, Ізраільцяне, сьвятары і лявіты, нэтынэі і сыны слугаў Салямона.
4
А ў Ерусаліме жылі [некаторыя] з сыноў Юды і з сыноў Бэн’яміна. З сыноў Юды: Атая, сын Узіі, сына Захарыі, сына Амарыі, сына Шэфатыі, сына Магалялеля, з сыноў Пэрэса,
5
і Маасэя, сын Баруха, сын Кол-Хазэя, сына Хазаі, сына Адаі, сына Ёярыва, сына Захарыі, сына Гашылоні.
6
Усіх сыноў Пэрэса, якія жылі ў Ерусаліме, [было] чатырыста шэсьцьдзесят восем ваяроў.
7
А гэта сыны Бэн’яміна: Сальлю, сын Мэшуляма, сына Ёэда, сына Пэдаі, сына Калаі, сына Маасэі, сына Ітыэля, сына Ешаі,
8
і за ім Габай, Салай, [разам] дзевяцьсот дваццаць восем.
9
І Ёэль, сын Зіхры, наглядчык над імі, і Юда, сын Гасэнуі, — другі [наглядчык] над горадам.
10
Са сьвятароў: Едая, сын Ёярыва, Яхін,
11
Сэрая, сын Хілкіі, сына Мэшуляма, сына Цадока, сына Мэраёта, сына Ахітува, начальнік у Доме Божым,
12
і браты іхнія, якія рабілі працу ў Доме — васемсот дваццаць два; і Адая, сын Ерахама, сына Пэлаліі, сына Амцы, сына Захарыі, сына Пашхура, сына Малькіі,
13
і браты ягоныя, галовы [дамоў] бацькоў — дзьвесьце сорак два; і Амашсай, сын Азарэля, сына Ахзая, сына Мэшылемота, сына Імэра,
14
і браты ягоныя, ваяры мужныя — сто дваццаць восем. А наглядчык над імі — Заўдыэль, сын Гагедаліма.
15
А з лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сына Азрыкама, сына Хашавіі, сына Буні,
16
і Шабэтай, і Ёзавад, якія былі над вонкавымі працамі Дому Божага; [яны] — галовы лявітаў,
17
і Матанія, сын Міхі, сына Заўдыя, сына Асафа, галоўны пачынальнік хвалы пры малітве, і Бакбукія, другі сярод братоў ягоных, і Аўда, сын Шамуа, сына Галала, сына Едутуна.
18
Усіх лявітаў у горадзе —дзьвесьце восемдзясят чатыры.
19
І прыдзьверныя: Аккуў, Тальмон і браты іхнія, якія вартавалі ў брамах — сто семдзясят два.
20
А рэшта Ізраіля, сьвятары і лявіты [жылі] ў-ва ўсіх гарадах Юдэі, кожны ў спадчыне сваёй.
21
А нэтынэі жылі ў Афэлю; а Цыха і Гішпа [былі] над нэтынэямі.
22
А наглядчыкам над лявітамі ў Ерусаліме [быў] Узі, сын Бані, сына Хашавіі, сына Маттаніі, сына Міхі, з сыноў Асафа, сьпевакоў, якія былі на службе ў Доме Божым,
23
бо быў загад валадара адносна іх, і вызначана, хто павінен сьпяваць, дзень у дзень.
24
А Пэтахія, сын Мэшэзабэля, з сыноў Зэраха, сына Юды, быў пад рукою валадара ў-ва ўсіх справах адносна народу.
25
Адносна паселішчаў з палямі іхнімі: сыны Юды жылі ў Кірыят-Арбе і вёсках ейных, і ў Дыбоне і ў вёсках ягоных, і ў Екаўцэлю і вёсках ягоных,
26
і ў Ешуі, і ў Малодзе, і ў Бэт-Палеце,
27
і ў Хацар-Шуале, і ў Бээр-Шэве і вёсках ейных,
28
і ў Цыкладзе, і ў Мэхоне і ў вёсках ейных,
29
і ў Эн-Рымоне, і ў Цоры, і ў Ярмуце,
30
у Занаху, Адуламе і вёсках іхніх, у Ляхішу і ваколіцах ягоных, у Азэцы і вёсках ейных. І яны расьсяліліся ад Бээр-Шэвы аж да даліны Гінном.
31
А сыны Бэн’яміна [жылі] ў Міхмасе, Гаі, Бэтэлі і вёсках іхніх,
32
Анатоце, Нове, Ананіі,
33
Хацоры, Раме, Гіттаіме,
34
Хадызе, Цэвоіме, Нэвалце,
35
Лодзе, Оне ў даліне Харашым.
36
І [некаторыя] лявіты з чэргаў Юды [жылі ў] Бэн’яміна.
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13