bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Galatians 2
Galatians 2
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 3 →
1
Потым, праз чатырнаццаць гадоў, я зноў пайшоў з Барнабам у Ерузалім, забраўшы з сабою Ціта.
2
Накіраваўся ж я туды згодна з аб’яўленьнем; і прадставіў ім, асабліва найвыдатнейшым, Эвангельле, якое абвяшчаў паганам, каб часам не надарма бягу, або бег.
3
Але і Ціт, які быў са мной, які быў Грэк, ня быў змушаны да абразаньня.
4
Фальшывым жа братам, якія паўкрадаліся, каб падгледзець свабоду нашую, якую маем у Езусе Хрысьце, каб піхнуць нас зноў у няволю,
5
мы не саступілі і не паддаліся ні на хвіліну, каб праўда Эвангельля захавалася ў вас.
6
Тыя ж, што выдаюць сябе за некага, — якімі раней не былі, мяне не цікавіць;. Бог не ўзіраецца на важнасьць асобы, — дык тыя, што лічацца выдатнейшымі, мне не пярэчылі.
7
Нават наадварот, калі пераканаліся, што мне даручана абвяшчаць Эвангельле неабразаным, як Пятру — абразаным, —
8
бо Той, што дзейнічаў праз Пятра ў апостальстве між абразанымі, Той самы дзейнічаў і праз мяне між паганамі, —
9
і калі пазналі, што і мне дадзена гэта ласка, дык Якуб, Кефас і Ян, якія здаюцца быць шульямі, падалі мне і Барнабе руку лучнасьці, каб мы ішлі да паганаў, а яны пойдуць да абразаных,
10
каб толькі помнілі мы пра бедных, аб чым я і сам рупіўся раней.
11
Калі ж пасьля таго Кефас прыбыў у Антыёхію, я выступіў супраць яго, бо ён на гэта заслужыў.
12
Перш чым прыбылі некаторыя ад Якуба, сядаў разам з паганамі за стол, калі ж тыя надыйшлі, стаў пазьбягаць і аддзяляцца, баючыся тых, што былі абразанымі.
13
За гэтай яго крывадушнасьцю пайшлі і другія Юдэі, так што і Барнаба быў уцягнуты імі ў гэту няшчырасьць.
14
Калі ж я спасьцярог, што ня ходзяць проста, не паводле праўды Эвангельля, сказаў аб гэтым публічна Пятру: “Калі ты, будучы Юдэям, жывеш па-паганску, а не па-юдэйску, чаму змушаеш паганаў жыць па-юдэйску?“
15
Мы па прыродзе Юдэі, а не з паганаў грэшнікаў,
16
ведаючы ж, што чалавек апраўдваецца ня праз выпаўненьне закону, а праз веру ў Езуса Хрыста, і мы паверылі ў Езуса Хрыста, каб апраўдацца верай, а не выпаўненьнем закону, бо выпаўненьнем закону не апраўдаецца ніводнае цела.
17
Калі ж мы, шукаючы апраўданьня ў Хрысьце, аказаліся грэшнымі, ці ж Хрыстос — слуга граху? Аніколі.
18
Калі бо я адбудоўваю зноў тое, што раней зруйнаваў, то сябе раблю праступнікам.
19
Я вось праз закон памёр для закону, каб жыць для Бога. Я ўкрыжаваны з Хрыстом:
20
дык жыву ўжо ня я, але жыве ў-ва мне Хрыстос. Хоць цяпер жыву ў целе, жыву верай у Сына Божага, які ўзьлюбіў мяне і аддаў на сьмерць самога сябе за мяне.
21
Не адкідаю ласкі Божай. Калі б праз закон было апраўданьне, дык не патрэбна была б сьмерць Хрыстова.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6