bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Galatians 6
Galatians 6
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
1
Браты, калі б і правініўся чалавек якім праступкам, вы, людзі духоўныя, павучыце такога ў духу ласкавасьці, зважаючы на саміх сябе, каб і самім ня ўпасьці.
2
Насеце цяжары адзін аднаго і гэтым выпаўняйце закон Хрыстовы.
3
Бо калі хто думае, што ён лепшы, а ня ёсьць такім, той самога сябе ашуквае.
4
Хай кожны праверыць сваю дзейнасьць, і так толькі ў самім сабе будзе мець славу, а не ў другім.
5
Кожны бо панясе свой ўласны цяжар.
6
Хай жа навучаны дзеліцца ўсякім даброцьцем з тым, які яго навучае.
7
Не памыляйцеся: з Бога не пасьмяешся. Што чалавек пасее, тое і пажне.
8
Хто сее ў цела сваё, з цела і пажне зьнішчэньне; а хто сее ў духа, з духа пажне жыцьцё вечнае.
9
Не спыняймася рабіць дабро, у свой бо час і жаць будзем, калі не прыстанем.
10
Дык вось, пакуль дадзены час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш блізкім па веры.
11
Гляньце, якімі літарамі напісаў я вам сваёй рукою.
12
Каторыя хочуць падабацца вам целам, тыя змушаюць вас абразацца, каб толькі ўсьцерагчыся пакутаваньня за крыж Хрыстовы.
13
А тыя, што абразаюцца, самі не выпаўняюць закон, а хочуць вас абрэзаць, каб толькі пахваліцца абразаньнем цела вашага.
14
А я не шукаю славы, хіба толькі ў крыжы Госпада нашага Езуса Хрыста, праз які для мяне сьвет укрыжаваны, і я для сьвету.
15
Для Езуса Хрыста ня мае значэньня ні абразаньне, ані неабразаньне, але новае стварэньне.
16
I хто будзе трымацца гэтае пастановы, таму супакой і міласэрдзе, і Iзраэлю Божаму.
17
Урэшце, няхай ніхто мне ня робіць цяжару, бо я нашу на сваім целе раны Езуса.
18
Хай ласка Госпада нашага Езуса Хруста прабывае ў душах вашых, браты. Амэн.
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
All chapters:
1
2
3
4
5
6