bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Galatians 3
Galatians 3
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 4 →
1
О, неразумныя Галяты! Хто вас зачараваў ня слухацца праўды, вас, перад вачыма якіх апісаны быў Езус Хрыстос, укрыжаваны?
2
Гэтага аднаго хачу ад вас даведацца: Ці праз учынкі закону атрымалі вы Духа, ці праз слуханьне?
3
Няўжо вы такія неразумныя, што пачаўшы Духам, канчаеце целам?
4
Столькі вы нацярпеліся, і надарма? Калі б толькі бяз выніку!
5
Той, хто вам дае Духа і робіць цуды ў вас, з выпаўненьня закону (творыць) гэта ці ад слуханьня веры?
6
Як Абрагам паверыў Богу, і гэта залічана яму за справядлівасьць.
7
Дык ведайце, што толькі тыя, хто з веры, ёсьць сынамі Абрагама.
8
Таму прадбачыла Пісаньне, што будзе Бог апраўдваць народы верай, і прадвесьціла Абрагаму: “У табе будуць багаслаўлены ўсе народы”.
9
Дык багаслаўлены будуць з верным Абрагамам усе веручыя.
10
Бо тыя, што абапіраюцца на выпаўненьне закону, знаходзяцца пад праклёнам. Бо напісана: “ Пракляты ўсякі, хто не трывае ў тым, што напісана ў Законе, каб рабіць гэтае”.
11
А калі ж законам ніхто не апраўдваецца перад Богам, ясна, што справядлівы верай жыць будзе.
12
Закон не абапіраецца на веру, але хто будзе спаўняць яго, той ім жыць будзе.
13
Хрыстос адкупіў нас ад праклёну закону, стаўшыся за нас праклятым, як напісана: “Пракляты кожны, хто завіс на дрэве”,
14
каб багаславенства Абрагама праз Хрыста Езуса перайшло і на паганаў, каб абяцаньне Духа атрымалі мы праз веру.
15
Браты, як чалавек кажу, што нават чалавекам зацьверджанага запавету ніхто не адкідае або не дадае (да яго).
16
Вось жа Абрагаму дадзены былі абяцаньні і насеньню ягонаму. Не сказана: “I насеньням”, быццам многім, але як аднаму: “I насеньню твайму”, якім ёсьць Хрыстос.
17
Гэта вось кажу: Запавету, Богам зацьверджанага, закон, дадзены праз чатырыста трыццаць гадоў, і не адкідае, каб зьнішчыць абяцаньне.
18
Бо каб спадчына абапіралася на закон, то не была б абяцаньнем. Абрагама ж надарыў Бог праз абяцаньне.
19
Нашто тады закон? Ён дзеля праступкаў устаноўлены да часу, пакуль ня зьявіцца патомак, якому дадзена абяцаньне, перададзенае праз анёлаў у рукі пасярэдніка.
20
Пасярэднік пры адным не бывае, а Бог адзін.
21
Ці ж закон працівіцца абяцаньням Божым? Ніякім чынам. Калі б дадзены быў закон, які мог бы даць жыцьцё, то, сапраўды, з закону вынікала б справядлівасьць.
22
Але Пісаньне замкнула ўсё пад грэхам, каб моцай веры ў Езуса Хрыста абяцаньне было дадзена веручым.
23
Перш чым прыйшла вера, былі мы замкнутымі пад аховай закону, чакаючы той веры, якая павінна была быць нам аб’яўлена.
24
Дык закон быў нашым настаўнікам у Хрысьце, каб моцаю веры былі мы апраўданы.
25
Дык калі прыйшла ў нас вера, мы ўжо не пад настаўнікам.
26
Усе бо вы сталіся дзецьмі Божымі праз веру ў Хрыста Езуса.
27
Бо тыя, што ў Хрыста ахрысьціліся, у Хрыста апрануліся.
28
Няма ўжо Юдэя або Грэка, няма ўжо нявольніка або вольнага, няма ўжо мужчыны або жанчыны, бо ўсе вы сталіся адно ў Хрысьце Езусе.
29
Калі ж вы Хрыстовыя, дык вы — патомства Абрагама, спадкаемцы паводле абяцаньня.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6