bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Galatians 4
Galatians 4
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 5 →
1
Кажу вам: Пакуль спадкаемца малалетні, ён нічым ня розьніцца ад нявольніка, хоць ён і гаспадар над усім,
2
але знаходзіцца да вызначанага часу пад апякунамі і аканомамі.
3
Так і мы, пакуль мы былі дзецьмі, служылі стыхіям сьвету.
4
А калі прыйшла поўня часу, паслаў Бог свайго Сына, народжанага жанчынай, народжанага пад законам,
5
каб адкупіў тых, якія былі пад законам, каб і мы атрымалі ўсынаўленьне.
6
А дзеля таго, што вы — сыны, спаслаў Бог Духа Сына свайго ў сэрцы вашыя, які кліча: “Абба, Ойча!”
7
Так што ты ўжо не нявольнік, але сын; а калі сын, дык і спадкаемца з волі Божай.
8
Але тады, калі ня ведалі вы Бога, служылі тым, якія па сутнасьці ня ёсьць багамі.
9
Цяпер жа, калі вы ўжо пазналі Бога і самі пазнаныя Богам, чаго вяртаецеся да ліхіх і бясьсільных стыхіяў, якім зноў хочаце служыць?
10
Вы глядзіцё на дні, месяцы, часы і гады!
11
Баюся за вас, што надарма працаваў у вас.
12
Браты, прашу вас, будзьце такія, як і я; бо і я стаўся такім, як вы. Нічым вы мяне ня скрыўдзілі.
13
Вы ж ведаеце, як з прычыны хваробы цела першы раз абвяшчаў вам Эвангельле,
14
і, не зважаючы на маю кволасьць, якая была для вас спакусаю, вы не пагрэбавалі мною і не адапхнулі, але прынялі мяне як пасланца Божага, як Хрыста Езуса.
15
Дзе ж тады тое шчасьце вашае? Сьведчу вам, што калі б гэта было магчыма, дык, вочы сабе вырваўшы, аддалі б іх мне.
16
Дык ці ворагам стаўся я вам за тое, што казаў вам праўду?
17
Клапоцяцца яны пра вас не з дабра, але хочуць адарваць вас, каб аб іх вы рупіліся.
18
Добра рупіцца аб добрым заўсёды, а не тады толькі, калі я знаходжуся паміж вас,
19
дзеткі мае, якіх зноў раджаю ў муках, пакуль уфармуецца ў вас Хрыстос.
20
Хацеў бы я быць у вас у гэты момант ды зьмяніць голас мой, бо сам ня ведаю, што з вамі рабіць.
21
Скажыце мне вы, што хочаце жыць пад законам, ці ж вы ня слухаеце закону?
22
Напісана ёсьць, што Абрагам меў двух сыноў: аднаго з нявольніцы, другога з вольнай.
23
Але той, што з нявольніцы, з волі цела нарадзіўся, а той, што з вольнай, — праз абяцаньне.
24
Гэта як алегорыя сказана. Бо гэта два Запаветы; адзін, што на гары Сінай, што нявольнікаў родзіць, гэта Агар.
25
Бо Агар — гэта гара Сінай у Арабіі і адпавядае цяперашняму Ерузаліму, і зьняволена з сынамі сваімі.
26
Той жа Ерузалім, што ўгары, вольны і ёсьць маткай нашай.
27
Напісана бо: “Узьвесяліся, няплодная, якая не раджаеш, гамані і крычы, якая ня мучаешся, бо ў кінутай больш дзяцей, чым у той, якая мае мужа”.
28
Мы ж, браты, паводле Iзаака дзеці абяцаньня.
29
Але як і тады той, што з волі цела нарадзіўся, перасьледваў таго, які паводле духа, так і цяпер.
30
А што кажа Пісаньне? “Выгані нявольніцу і яе сына, бо ня будзе спадкаемцам сын нявольніцы разам з сынам вольнай”.
31
Дык вось, браты, мы дзеці не нявольніцы, але вольнай.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6