bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Peter 2
1 Peter 2
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 3 →
1
Дык, адклаўшы ўсякую злосьць і ўсякі подступ ды крывадушнасьць і завісьць і ўсякую абмову,
2
як нованароджаныя дзеткі, палюбеце чыстае слоўнае малако, каб ад яго ўзрасьці вам на збаўленьне;
3
бо вы паспробавалі, што Госпад добры.
4
Прыступаючы да Яго, жывога каменя, адкіненага людзьмі, але выбранага Богам, дарагога,
5
і самі як жывыя каменьні, будуйцеся ў дом духоўны, сьвяшчэнства сьвятое, каб прынасіць духоўныя ахвяры, любыя Богу праз Ісуса Хрыста.
6
Бо сказана ў пісаньні: вось Я кладу ў Сыоне камень вуглавы выбраны, дарагі, і хто верыць у Яго, не асароміцца. (Ісая 28:16)
7
Дык вось, Ён для вас, веруючых, цэннасьць, а для няверуючых — камень, які адкінулі будаўнічыя, ды які стаўся галавой вугла, камень спаткненьня і камень спакусы, (Пс. 117:22)
8
аб які яны спатыкаюцца, не пакараючыся слову, на што й пакінены.
9
Але вы — выбраны род, царскае сьвяшчэнства, народ сьвяты, людзі адабраныя, каб абвяшчаць цноты Паклікаўшага вас з цемры ў цудоўнае сьвятло Яго;
10
некалі не-народ, а цяпер народ Божы; некалі немілаваныя, а цяпер памілаваныя.
11
Умілаваныя! прашу вас, як прышлых і падарожнікаў, ухіляйцеся ад цялесных пажаданьняў, што супраць душы ваююць,
12
і вядзеце добрае жыцьцё між паганамі, каб яны за тое, за што словамі зьняважаюць вас, як злачынцаў, угледзіўшы добрыя ўчынкі вашыя, славілі Бога ў дзень адведзінаў.
13
Дык будзьце пакорныя ўсякай уладзе людзкой дзеля Госпада: ці то цару, як зьверхняй уладзе,
14
ці то начальнікам, як ад яго пасыланым дзеля караньня злачынцаў і дзеля заахвочаньня робячых дабро, —
15
бо гэткая ёсьць воля Божая, каб мы, робячы дабро, затыкалі вусны нявуцтву неразумных людзей, —
16
як вольныя, ды не як маючыя волю дзеля прыкрыцьця зла, але як Божыя слугі.
17
Усіх паважайце, брацтва любеце, Бога бойцеся, цара шануйце.
18
Слугі, з усенькім страхам пакарайцеся валадаром, ня толькі добрым і лагодным, але і срогім.
19
Бо люба Богу тое, калі хто, думаючы аб Богу, пераносе гора, церпячы несправядліва.
20
Бо што за пахвала, калі вы церпіце ды бюць вас за грахі? Але, калі робячы дабро і ў муках церпіце, дык гэта Богу люба,
21
бо вы на тое пакліканы; бо і Хрыстос пацярпеў за вас, пакінуўшы вам прыклад, каб вы йшлі па сьлядох ягоных:
22
Ён не зрабіў ніякага грэху, і ня было подступу ў вуснах Яго; (Ісая 53:9)
23
Ён, зьневажаны, не зьневажаў узаемна; церпячы мукі, не пагражаў, а перадаў Таму, Хто судзіць справядліва.
24
Ён грахі нашыя сам узьнёс у целе Сваім на дрэва, каб мы, вызваліўшыся ад грахоў, жылі дзеля праўды: ранамі Яго аздароўлены.
25
Бо вы былі, як авечкі блукаючыяся, але вярнуліся сягоньня да пастыра й валадара душ вашых. (Ісая 53:4-6)
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5