bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Peter 4
1 Peter 4
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 5 →
1
Дык вось, калі Хрыстос мучыўся за нас целам, то і вы ўзбройцеся тэй-жа думкай, бо той, хто мучыцца целам, перастае грашыць,
2
каб рэшту часу ў целе жыць ужо не паводле чалавечага пажаданьня, але паводле Божае волі.
3
Бо даволі ўжо, што вы ў мінулы час жыцьця паступалі паводле волі паганаў, ходзячы ў нячыстасьці, пажаданьнях, п’янстве, банкетаваньні, піцьці й лёгкамысным служэньні ідалам;
4
затым то яны й дзівяцца, што не бяжыцё разам з імі на той жа разьліў распусты, і абмаўляюць вас.
5
Яны здадуць справу Таму, Хто мае хутка судзіць жывых і памершых.
6
Бо на тое-ж і для мёртвых была абвешчана добрая весьць, каб яны, засуджаныя па-чалавечаму целам, жылі па-Божаму духам.
7
Дый усяму блізкі канец. Дык будзьце мудрымі і чувайце ў малітвах.
8
Найбольш за ўсё мейце шчырую любоў адзін да аднаго; бо любоў пакрьюае множства грахоў.
9
Будзьце гасьціннымі адны да адных без нараканьняў.
10
Служыце адзін аднаму кожны тым дарам, які атрымаў, як добрыя будаўнічыя рознароднае ласкі Божае.
11
Ці гаворыць хто з вас, — гавары, як словы Божыя; ці служыць хто, — служы па сіле, якую дае Бог, каб у-ва ўсім славіўся Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і сіла на векі вякоў. Амін.
12
Умілаваныя! Ня цурайцеся агнявое спакусы, дзеля выпрабаваньня вам пасыланае, хоць-бы дзіўнае здарылася вам.
13
Але, калі прымаеце ўчасьце ў муках Хрыстовых, радуйцеся, каб і ў зьяўленьні славы Яго ўзрадавацца і павесяліцца.
14
Калі абмаўляюць вас за імя Хрыстовае, то вы шчасьлівыя; бо Дух славы, Дух Божы спачывае на вас. Гэнымі Ён зьняважаецца, а вамі выслаўляецца.
15
Абы толькі не цярпеў хто з вас мукі, як забойца, або злодзей, або злачынец, ці пасягаючы на чужое;
16
а калі як Хрысьціянін, то не саромся, але сдаў Бога за гэткі ўдзел.
17
Бо час пачацца суду ад дому Божага; калі-ж перш ад нас пачнецца, дык што за канец непакараючыхся Эвангельлю Божаму?
18
I калі праведнік ледзьве збавіцца, то бязбожнік і грэшнік дзе пакажацца?
19
Дык і пакутуючыя па волі Божай няхай аддадуць Яму, як праўдзіваму Стварыцелю, душы свае, робячы дабро.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5