bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Peter 5
1 Peter 5
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
1
Старшых сярод вас заклікаю я, сустаршыня і сьведка мукаў Хрыстовых ды ўдзельнік у славе, што мае выявіцца:
2
пасеце Божае стада, якое ў вас, наглядаючы за ім не пад прынукаю, але з добрае волі, ды не дзеля агіднай карысьці, але дзеля ахвоты,
3
і не пануючы над спадчынай, але даючы прыклад стаду;
4
і калі зьявіцца Найвышэйшы Пастыр, дастанеце вянок славы, што ня вяне.
5
Таксама й вы, малодшыя, будзьце паслухмянымі старшым; усе-ж, падчыняючыся адзін аднаму, апранецеся пакорнай мудрасьцяй, бо Бог супраць гордых, а пакорным ласку дае!
6
Дык скарыцеся пад моцную руку Божую; каб узвысіла вас у свой час.
7
Усе клапоты свае ўскладайце на Яго; бо Ён аб вас рупіцца.
8
Будзьце цьвярозымі, чувайце, бо вораг ваш, дябал, як леў рыкаючы ходзіць, шукаючы, каго праглынуць.
9
Станьце насупраць яму цьвёрдыя вераю, ведаючы, што гэткія-ж мучэньні здараюцца і з братамі вашымі ў сьвеце.
10
Бог жа ўсякае ласкі, Каторы паклікаў вас да вечнае славы сваей у Хрысьце Ісусе, няхай сам, пасьля нядоўгае мукі вашае, удасканаліць вас, няхай угрунтуе, няхай умацуе, няхай зробіць непарушнымі.
11
Яму слава і сіла на векі вякоў. Амін.
12
Гэтае коратка напісаў я праз Сілуана, вернага, як думаю, брата вашага, каб запэўніць вас, заклікаючы і сьведчачы, што запраўдная ласка Божая тая, у якой вы стаіцё.
13
Вітае вас выбраная з вамі (царква) ў Вавілёне і Марк, мой сын.
14
Прывітайце адзін аднаго пацалункам любві. Мір вам усім, каторыя ў Хрысьце Ісусе. Амін.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
All chapters:
1
2
3
4
5