bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Peter 3
1 Peter 3
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 4 →
1
Таксама й вы, жоны, пакарайцеся сваім мужом, каб тыя з іх, што не пакараюцца слову, жыцьцём жон сваіх бяз слова былі здабываны,
2
бачучы вашае чыстае, багабойнае жыцьцё.
3
Няхай будзе аздобаю вашаю ня вонкавае заплятаньне валасоў, не залатыя ўборы, ці вопраткі стройнасьць,
4
але ўкрыты чалавек сэрца ў нятленнасьці лагоднага й ціхога духа, што дужа цэнна прад Богам.
5
Гэтак жа аздаблялі сябе і сьвятыя жанчыны, што спадзяваліся на Бога, пакараючыся сваім мужом.
6
Гэтак і Сара пакаралася Аўрааму, называючы яго гаспадаром. Вы — дзеці яе, калі робіце дабро і не баіцёся ніякага страху.
7
Таксама й вы, мужы, разумна жывеце з імі, аддаючы ім, як найслабейшай судзіне жаночай, чэсьць, бо і вы сунасьледнікі ласкі жыцьця, каб ня было вам перашкоды ў малітвах вашых.
8
Нарэшце, будзьце ўсе аднадумнымі, спачуваючымі, браталюбнымі, міласэрнымі, ветлівымі.
9
Не аддавайце злом за зло, ці зьнявагай за зьнявагу, а наадварот: багаслаўляйце, ведаючы, што вы на тое пакліканы, каб унасьледаваць багаслаўленьне.
10
Бо хто хоча жыцьцё любіць і бачыць добрыя дні, няхай устрымлівае язык свой ад зла і вусны свае, каб крывадушна не гаварылі.
11
Ухіляйся ад зла і рабі дабро; шукай міру й імкніся да яго.
12
Бо вочы Госпада на праведных, і вушы Яго на малітвы іх, але аблічча Госпада супраць робячых зло.
13
І хто зробіць вам зло, калі вы будзеце пераймальнікамі добрага?
14
Але, калі-б вы й пацярпелі за праўду, дык вы шчасьлівыя. А страху іх ня бойцеся і ня трывожцеся.
15
Госпада Бога сьвяціце ў сэрцах вашых. Будзьце заўсёды гатовымі даць адказ кожнаму, хто трэбуе ў вас слова аб вашай надзеі, лагодна й са страхам.
16
Мейце добрае сумленьне, каб у тым, за што абмаўляюць вас, як злачынцаў, былі асаромлены тыя, хто ганіць вашае добрае жыцьцё ў Хрысьце.
17
Бо калі хоча воля Божая, лепей пацярпець за добрыя ўчынкі, чымся за благія.
18
Бо і Хрыстос, каб прывясьці нас да Бога, раз пацярпеў за грахі нашыя, Праведнік за няправедных, забіты целам, але ажыўшы духам,
19
у Якім Ён і тым духам, што ў вязьніцы, зышоўшы, абвяшчаў,
20
ім, якія некалі не пакарыліся чакаўшаму іх Божаму доўгацярпеньню за дзён Ноя, у час будаваньня карабля, у якім нямногія, гэта знача восем душ, выратаваліся ад вады.
21
Гэтак і нас сягоньня спасае на ўзор гэтага Хрышчэньне (не абмыцьцё цела ад бруду, але абяцаньне Богу добрага сумленьня) праз ускрасеньне Ісуса Хрыста,
22
Які, узыйшоўшы на неба, знаходаіцца праваруч Бога, і Якому пакарыліся Ангелы і ўлады і сілы.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5