bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Thessalonians 1
1 Thessalonians 1
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 2 →
1
Паўла і Сілуан і Цімахвей царкве Фесалонікійцаў у Богу Айцу і Госпадзе Ісусе Хрысьце: ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
2
Заўсёды дзякуем Богу за ўсіх вас, успамінаючы аб вас у малітвах нашых,
3
нясупынна памятаючы аб вашым дзеле веры і аб працы любві і цярплівасьці надзеі на Госпада нашага Ісуса Хрыста нерад Богам і Айцом нашым,
4
ведаючы выбраньне вашае, умілаваныя Богам браты;
5
бо нашае дабравешчаньне ня было да вас у слове толькі, але і ў сіле, і ў Сьвятым Духу, і ў сьвядоцтвах, як вы самі ведаеце, якімі былі мы для вас міжы вамі.
6
I вы сталіся насьледавальнікамі нашымі і Госпада, прыняўшы слова ў вялікім горы з радасьцяй Духа Сьвятога,
7
аж вы сталіся ўзорам для ўсіх веруючых у Македоніі і Ахайі.
8
Бо ад вас праняслося слова Гасподняе ня толькі ў Македоніі і Ахайі, але і ў-ва ўсякім месцы прайшла слава аб веры вашай у Бога, дык мы ня маем патрэбы нешта казаці.
9
Бо самі яны аб нас абвяшчаюць, які ўваход мелі мы да вас, і як вы навярнуліся да Бога ад ідалаў, каб служыць Богу жывому і праўдзіваму
10
і ждаць з нябёсаў Сына Яго, Якога Ён ускрасіў із мёртвых, Ісуса, што збаўляе нас ад надыходзячага гневу.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4
5