bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Thessalonians 3
1 Thessalonians 3
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 4 →
1
Дзеля гэтага, ня церпячы балей, мы захацелі астацца ў Афінах аднымі
2
і паслалі Цімахвея, брата нашага і служку Божага і супрацоўніка нашага ў дабравешчаньні Хрыстовым, каб узмоцніць вас і пацешыць вас у веры вашай,
3
каб ніхто не пахіснуўся ў смутках гэтых: бо вы самі ведаеце, што на гэта мы пастаўлены.
4
Бо мы і тагды, калі былі ў вас, прарочылі вам, што маем зазнаць гора, як і сталася, і вы ведаеце.
5
Дзеля гэтага і я, ня церпячы балей, паслаў даведацца аб веры вашай, каб як не спакусіў вас спакусьнік, і ня сталася дарэмнай наша праца.
6
Цяпер жа, калі прыйшоў да нас ад вас Цімахвей і прынёс нам добрую вестку аб веры і любві вашай, ды што заўсёды маеце добрую памяць аб нас, жадаючы нас бачыць, як і мы вас,
7
дык мы, пры ўсім суме й бядзе нашай, уцешыліся вамі, браты, праз веру вашу;
8
бо цяпер мы жывыя, калі вы стаіцё ў Госпадзе.
9
Якую-ж падзяку можам мы даць Богу за вас, за ўсю радасьць, якою радуемся з вас перад Богам нашым,
10
уначы і ўдзень вельмі рупліва молячыся, каб бачыць аблічча вашае і дапоўніць нястачу ў веры вашай?
11
Сам жа Бог і Ацец наш і Госпад наш Ісус Хрыстос няхай пакіруе шлях наш да вас!
12
А вас няхай Госпад напоўніць і ўзбагаціць узаемнай любоўю і (любоўю) да ўсіх, як і мы да вас;
13
каб узмацаваць сэрцы вашыя беззаганнымі ў сьвятасьці перад Богам і Айцом нашым у прыход Госпада нашага ісуса Хрыста з усімі сьвятымі Яго.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5