bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Thessalonians 4
1 Thessalonians 4
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 5 →
1
Нарэшце, браты, просім вас і молім у Госпадзе Ісусе, каб вы, як прынялі ад нас, як трэба вам паступаць і дагаджаць Богу, далей узбагачаліся,
2
бо ведаеце, якія мы далі вам запаведзі ад Госпада Ісуса.
3
Бо гэта воля Божая, асьвячэньне вашае, каб вы ўзьдзержываліся ад блуду,
4
каб кожны з вас умеў захоўваць сваю судзіну ў сьвятасьці і чэсьці,
5
а не ў пажадлівасьці юрлівай, як і пагане, што ня ведаюць Бога;
6
каб не рабілі праступку ні ў якім дзеле і не разжываліся з брата свайго: бо Госпад памсьціцца за ўсё гэтае, як і раней мы гаварылі вам і сьведчылі.
7
Бо паклікаў нас Бог не да нячыстасьці, але да сьвятасьці.
8
Дык, хто адкідае, той адкідае не чалавека, але Бога, Які і Духа Сьвятога нам даў.
9
Аб любві-ж братняй няма патрэбы пісаць да вас, бо вы самі навучаны Богам любіць адзін аднаго,
10
дый вы гэтак і робіце з усімі братамі па ўсей Македоніі. Дык молім вас, браты, пасьпявайце балей
11
і пільна дбайце аб тое, каб жыць ціха і рабіць сваё і працаваць сваімі ўласнымі рукамі, як мы запаведалі вам;
12
каб вы паступалі прыстойна перад тымі, што вонках, і ні ў чым ня мелі нястачы.
13
Не хачу-ж пакінуць вас, браты, у няведаньні аб памершых, каб ня тужылі вы, як і іншыя, што ня маюць надзеі.
14
Бо, калі мы верым, што Хрыстос памер І ўваскрос, дык і памершых у Ісусе Бог прывядзе з Ім.
15
Бо гэтае кажам вам словам Гасподнім, што мы, жывыя, якія астаемся да прыходу Госпада, не апярэдзім тых, што памерлі,
16
бо Сам Госпад з абвяшчэньнем, з голасам Архангела і трубой Божай зыйдзе з неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўскрэснуць першымі;
17
пасьля мы, што астаемся жывымі, разам з імі падхоплены будзем на аблоках на спатканьне Госпаду на паветра, ды гэтак заўсёды з Госпадам будзем.
18
Дык пацяшайце адзін аднаго гэтымі словамі.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5