bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Thessalonians 5
1 Thessalonians 5
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
1
Аб часох жа і порах, браты, няма патрэбы пісаць да вас,
2
бо вы самі напэўна ведаеце, што дзень Гасподні гэтак прыдзе, як злодзей уначы.
3
Бо, як будуць гаварыць: мір і бясьпечнасьць, дык тагды неўспадзеўкі дасягне і загуба, быццам цяжарную мукі радзін, і яны не ўцякуць.
4
Вы-ж, браты, ня ў цемры, каб дзень гэты захапіў вас, як злодзей:
5
усе вы сыны сьвятла і сыны дня: мы ня (сыны) ночы, ані цемры.
6
Дык ня будзем-жа спаць, як і рэшта, але чувайма і будзьма цьвярозымі,
7
бо тыя, што сьпяць, уначы сьпяць, і тыя, што ўпіваюцца, уначы ўпіваюцца.
8
Мы-ж, сыны дня, будзьма цьвярозымі, апрануўшыся зброяй веры і любві і (узьдзеўшы) шалом надзеі збаўленьня,
9
бо Бог не празначыў нас на гнеў, але на атрыманьне збаўленьня праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,
10
што памер за нас, каб мы, ці чуваем, ці сьпім, з Ім разам жылі.
11
Дзеля гэтага пацяшайце сябе ўзаемна і навучайце адзін аднаго, як вы й робіце.
12
Просім жа вас, браты, ведаць тых, што працуюць у вас і пастаўлены над вамі ў Госпадзе дый вас навучаюць,
13
і паважайце іх вельмі высока ў любві за дзела іх; жывеце ў згодзе міжы сабою.
14
Молім вас такжа, браты, навучайце свавольных, пацяшайце маладушных, паддзержывайце слабых, будзьце доўгацярплівымі да ўсіх.
15
Глядзеце, каб ніхто не ўздаваў каму злом за зло, але заўсёды шукайце дабра і адзін аднаму, і ўсім.
16
Заўсёды радуйцеся.
17
Нясупынна малецеся.
18
За ўсё дзякуйце: бо гэткая аб вас воля Божая ў Хрысьце Ісусе.
19
Духа не ўгашайце.
20
Прароцтвамі не пагарджайце.
21
Усё выпрабоўвайце; добрага дзяржыцеся.
22
Узьдзержывайцеся ад усякага роду зла.
23
Сам жа Бог міру няхай асьвеньціць вас у-ва ўсей поўні, і ўвесь ваш дух, і душа, і цела няхай захаваецца без заганы ў прыход Госпада Нашага Ісуса Хрыста.
24
Верны Той, што вас паклікаў; Ён і зробіць (гэта).
25
Браты! Малецеся за нас!
26
Прывітайце ўсіх братоў пацалункам сьвятым.
27
Заклінаю вас Госпадам прачытаць гэтае пасланьне ўсім сьвятым братом.
28
Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амін.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
All chapters:
1
2
3
4
5