bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
2 Timothy 1
2 Timothy 1
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 2 →
1
Паўла, воляй Божай Апостал Ісуса Хрыста, водле абяцаньня жыцьця, што ў Хрысьце Ісусе,
2
Цімахвею, умілаванаму сыну: ласка, міласьць, мір ад Бога Айца і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.
3
Дзякую Богу, Якому служу ад прабацькоў з чыстым сумленьнем, што безперастанку ўспамінаю аб табе ў малітвах маіх уначы і ўдзень,
4
жадаючы бачыць цябе, помнячы аб сьлёзах тваіх, каб мне напоўніцца радасьцяй,
5
успамінаючы некрывадушную веру тваю, якая раней жыла ў бабцы тваёй Ляідзе і ў матцы тваёй Яўніцы; дый я пэўны, што і ў табе.
6
Дзеля гэтае прычыны напамінаю табе, каб падаграваў дар Божы, які ёсьць у табе праз узлажэньне рук маіх,
7
бо даў нам Бог ня духа страху, але сілы й любві і мудрасьці.
8
Дык ня стыдайся сьведчаньня Госпада нашага Ісуса Хрыста, ані мяне, вязьня Яго; але цярпі муку разам з Эвангельлем водле сілы Бога,
9
што выбавіў нас і паклікаў прызваньнем сьвятым, ня водле ўчынкаў нашых, але водле пастановы Сваей і ласкі, дадзенае нам у Хрысьце Ісусе перад вечнымі часамі,
10
а цяпер выяўленае праз зьяўленьне Збавіцеля нашага Ісуса Хрыста, што зьнішчыў сьмерць і асьвяціў жыцьцё і нятленнасьць праз Эвангельле,
11
для якога я пастаўлены за прапаведніка і Апостала ды вучыцеля паганаў.
12
3 гэтае прычыны я і цярплю гэтае; але не саромлюся, бо ведаю, у Каго я ўвераваў, і пэўны, што Ён дуж захаваць залог мой на гэны дзень.
13
Дзяржыся прыкладу здаровых слоў, што ты чуў ад мяне, у веры й любві, што ў Хрысьце Ісусе.
14
Хавай добры залог Духам Сьвятым, што жыве ў нас.
15
Ты ведаеш тое, што адвярнуліся ад мяне ўсе, што ў Азіі, між імі Фігел і Гармаген.
16
Няхай дасьць Госпад міласьць дому Анісіфара, бо ён часта прымаў мяне і ня стыдаўся путаў маіх,
17
але як быў у Рыме, з вялікай рупнасьцяй шукаў мяне і знайшоў.
18
Няхай дасьць яму Госпад знайсьці міласьць у Госпада ў гэны дзень; а колькі ён служыў мне у Эфэсе, ты лепей ведаеш.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4
Recommended Reading
Commentary
2 Timothy Commentaries
→
Devotional
2 Timothy Devotional Guide
→
Get This Bible
Belarusian Bible Maley (© , ; у , Унесены Праўкі) Study Bible
→