bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
2 Timothy 2
2 Timothy 2
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 3 →
1
Дык ты, сын мой, узмацоўвайся ў ласцы, што ў Хрысьце Ісусе,
2
і, што чуў ад мяне пры многіх сьведках, тое перадай верным людзям, якія будуць здольнымі і другіх навучыць.
3
Дык цярпі мукі, як добры жаўнер Ісуса Хрыста.
4
Ніводзін жаўнер ня зьвязвае сябе справамі жыцьцёвымі, каб дагадзіць начальніку войска.
5
Калі-ж хто і змагаецца, не дастане вянка, калі будзе бароцца незаконна.
6
Трэба, каб зямляроб, які працуе, першы спробаваў пладоў.
7
Разумей, што кажу. Няхай жа дасьць табе Госпад разуменьне ў-ва ўсім.
8
Памятай пра Госпада Ісуса Хрыста, з насеньня Давідавага, што ўскрос із мёртвых водле Эвангельля майго,
9
у якім цярплю мукі аж да путаў, як ліхадзей, але слова Божага нельга закаваць.
10
Дзеля гэтага я ўсё цярплюдля выбраных, каб і яны здабылі збаўленьне, што ў Хрысьце Ісусе з вечнаю славаю.
11
Вернае слова: бо калі мы з Ім памерлі, дык з Ім і жыць будзем;
12
калі мучымся, дык з Ім і царыць будзем; калі адцураемся, і Ён адцураецца ад нас;
13
калі мы няверныя, ён верным астаецца, бо ад сябе адрачыся ня Можа.
14
Гэтае напамінай, сьведчучы перад Госпадам не спрачацца, што зусім не карысна, а на няшчасьце для слухаючых.
15
Старайся паставіць сябе годным перад Богам, работнікам беззаганным, правільна пераказваючы слова праўды.
16
Ад нягоднага марнаслоўя ўхіляйся; бо яны яшчэ балей будуць памнажаць бязбожнасьць.
17
I слова іх, як гангрэна, меціме корм. Гэтакія Гімэнэй і Філет,
18
якія адступіліся ад праўды, кажучы, што ўскрасеньне ўжо было, і пераварачаюць у некаторых веру.
19
Але цьвёрдая аснова Божая стаіць, маючы гэтакую пячаць: пазнаў Госпад Сваіх; і: няхай адступіцца ад няпраўды кожны, хто імя Госпада называе.
20
А ў вялікім доме ёсьць пасудзіны ня толькі залатыя і сярэбраныя, але і драўляныя і гліняныя; і адны ў чэсьці, другія — ня ў чэсьці.
21
Дык, калі хто ачысьціцца ад гэтага, той будзе судзінаю ў чэсьці, асьвянчонаю і карыснаю Валадару, прыгатаванаю на кожнае добрае дзела.
22
Ад юнацкіх пажаданьняў уцякай, а дзяржыся праўды, веры, любві, міру з прызываючымі Госпада ад чыстага сэрца.
23
Ад дурнога і ненавуковага змаганьня ўхіляйся, ведаючы, што яно родзіць сваркі;
24
рабу-жГоспадаву ня сьлед сварыцца, але быць ветлым да ўсіх, навучаючым, лагодным,
25
у ціхасьці навучаць супраціўнікаў, ці ня дасьць ім Бог пакаяньня дзеля пазнаньня праўды,
26
каб яны вызваліліся з сеці д’ябла, што жыўцом улавіў іх пад сваю волю.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4