bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
2 Timothy 3
2 Timothy 3
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 4 →
1
Ведай жа тое, што ў апошнія дні прыйдуць цяжкія часы.
2
Бо будуць людзі самалюбнымі, срэбралюбцамі, пышнымі, гордымі, зламоўнымі, непаслухмянымі бацьком, няўдзячнымі, бязбожнымі, няпрыязьлівымі,
3
нязгодлівымі, абмоўцамі, непаўстрыманымі, жорсткімі, нялюбячымі дабра,
4
здрайцамі, напастлівымі, надзьмутымі, будуць больш любіць раскошу, чым Бога,
5
маючы выгляд багабойнасьці, сілы-ж Яго выракшыся. Ад гэтакіх ухіляйся.
6
Бо з гэткіх тыя, што закрадаюцца ў дамы і зводзяць жанок, абцяжоных грахамі, кіраваных усялякай пажадлівасьцяй,
7
што заўсёды вучацца ды ніколі ня могуць дайсьці да пазнаньня праўды.
8
Як Яньні і Ямбр спраціўляліся Майсею, гэтак і яны спраціўляюцца праўдзе, людзі з папсаваным розумам, невукі ў веры
9
Але яны ня шмат пасьпявацімуць: бо дурасьць іх выкрыецца перад усімі, як гэта і здарылася з гэнымі.
10
А ты пайшоў за мной у навуцы, у жыцьці, станоўкасьці, вялікадушнасьці, веры, любві, цярплівасьці,
11
у перасьледаваньнях, муках, што здарыліся мне ў Антыохіі, Іконіі, Лістрах; гэтыя перасьледаваньні я перанёс, із усіх вызваліў мяне Госпад.
12
Дый усе, што жадаюць жыць багабойна ў Хрысьце Ісусе, перасьледаваны будуць.
13
Людзі-ж нягодныя і чарадзеі пасьпявацімуць у зьле, баламуцячы і баламучаныя.
14
А ты трывай у тым, чаго навучыўся і што табе даверана, ведаючы, кім ты навучаны;
15
дый ты з дзяцінства ведаеш сьвятое пісаньне, што зрабіць цябе можа мудрым на збаўленьне вераю, што ў Хрысьце Ісусе.
16
Усенькае пісаньне натхнёна Богам і карысна дзеля навукі, дзеля дакору, дзеля папраўленьня, дзеля ўзгадаваньня ў праведнасьці,
17
каб дасканалым быў чалавек Божы, на ўсякае добрае дзела гатовым.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4