bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
2 Timothy 4
2 Timothy 4
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
1
Дык сьведчу перад Богам і Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, Які будзе судзіць жывых і мёртвых у зьяўленьні Сваім і ў царстве Сваім:
2
прапаведуй слова, настаівай у час і ня ў час, дакарай, пагражай, малі з усенькай доўгацярплівасьцяй і навучаньнем,
3
бо будзе час, калі здаровае навукі прымаць ня будуць, але водле свайго пажаданьня будуць выбіраць сабе вучыцялёў, лашчаныя па слыху,
4
і ад праўды слых адвернуць і зьвернуцца да казак.
5
Але ты будзь чуйны ў-ва ўсім, цярпі і гора, рабі дзела дабравешчаньня, служэньне твае выпаўняй.
6
Бо мяне ўжо на жэртву прыгатавалі, і час майго адыходу настаў.
7
Бароўся я добрай барацьбой, бег закончыў, веру захаваў;
8
наастатак гатовіцца мне вянок праўды, які дасьць мне Госпад, праведны Судзьдзя, у гэны дзень; і ня толькі мне, але і ўсім, што зьяўленьне Яго палюбілі.
9
Пастарайся хутка прыйсьці да мяне.
10
Бо Дымас пакінуў мяне, палюбіўшы цяперашні век, дый пайшоў у Фесалоніку; Крыскент у Галятыю; Ціт у Дальматыю; адзін Лукаш са мною.
11
Марка, узяўшы, прывядзі з сабою, бо ён мне патрэбны для служэньня,
12
Тыхіка-ж я паслаў у Эфэс.
13
Плашч, што пакінуў я ў Троадзе у Карпы, ідучы, прынясі, дый кнігі, асабліва скураныя.
14
Аляксандра, меднік, шмат зрабіў мне благога. Няхай дасьць яму Госпад водле ўчынкаў Яго!
15
Сьцеражыся яго і ты, бо ён вельмі працівіцца нашым словам.
16
Пры першым маім адказе нікога ня было са мною, але ўсе мяне пакінулі. Няхай ня будзе ім палічана!
17
Госпад жа стануў перада мною і ўмацаваў мяне, каб пропаведзь праз мяне забясьпечана была, ды каб і пачулі яе ўсе пагане; і я вызваліўся з ільвінае ляпы.
18
I вызваліць мяне Госпад ад усякага ліхога дзела і спасе для Свайго Нябеснага Царства. Яму слава на векі вякоў. Амін.
19
Прывітай Прыскіллу і Акілу і дом Анісіфараў.
20
Эраст астаўся ў Карыньце; Трахіма-ж я пакінуў хворага ў Мілеце.
21
Пастарайся прыйсьці да зімы. Вітаюць цябе Яўвул і Пуд, і Лін і Кляўдыя, і ўсе браты.
22
Госпад Ісус Хрыстос з духам тваім. Ласка з вамі. Амін.
23
Другое да Цімахвея, першага рукапакладзенага япіскапа Эфэскае царквы, пісанае з Рыму, калі паўторна стануў Паўла перад кесарам Нэронам.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
All chapters:
1
2
3
4