bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Colossians 1
Colossians 1
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 2 →
1
Паўла, воляй Божаю Апостал Ісуса Хрыста, і Цімахвей, брат,
2
сьвятым і верным братом у Хрысьце, што ў Калосах: Ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
3
Дзякуем Богу і Айцу Госпада нашага Ісуса Хрыста, заўсёды молячыся аб вас,
4
пачуўшы аб веры вашай у Хрыста Ісуса і аб любві да ўсіх сьвятых,
5
дзеля надзеі, што прыгатавана вам у нябёсах, аб якой вы раней чулі ў слове праўды Эвангельля,
6
што ёсьць у вас, як і ў-ва ўсім сьвеце, і прыносіць плод, як і між вамі, з таго дня, як вы пачулі і пазналі ласку Божую ў праўдзе,
7
як і навучыліся ад Эпафра, умілаванага супрацоўніка нашага, які ёсьць верным за вас слугой Хрыста,
8
які і апавясьціў нас аб вашай любві ў Духу.
9
Дзеля гэтага і мы, з таго дня, як пачулі, не пакідалі маліцца за вас і прасіць, каб вы напаўняліся пазнаньнем волі Яго ў-ва ўсякай мудрасьці і разуменьні духоўным,
10
каб паступалі дастойна Бога, у-ва ўсім дагаджаючы Яму, прыносячы плод у кожнай добрай справе і узрастаючы ў пазнаньні Бога,
11
дужэючы ўсякаю сілаю па магутнасьці славы Яго на ўсякую цярплівасьць і вялікадушнасьць з радасьцяй,
12
дзякуючы Айцу, што паклікаў нас да ўчасьця ў спадчыне сьвятых у сьветласьці,
13
вызваліў нас ад улады цемры і перанёс у Царства Сына любві Сваей,
14
у Якім мы маем адкупленьне крывёю Яго і дараваньне грахоў,
15
Які есьць абраз Бога нявідомага, пяршак усякага стварэньня;
16
бо Ім створана ўсе, што на нябесах і што на зямлі, бачнае і нябачнае: ці то пасады, ці дзяржавы, ці начальства, ці ўлады, — усе Ім і для Яго створана;
17
і Ён перш за ўсё, і ўсё ў Ім стаіць.
18
I Ён ёсьць галава цела, Царквы; Ён — пачатак, пяршак із мёртвых, каб быць Яму ўва ўсім першым;
19
бо ўгодна было (Айцу), каб у Ім жыла ўсякая поўня,
20
і каб праз Яго пагадзіць з сабою ўсё, уціхамірыўшы праз Яго, крывёю крыжа Яго, ці тое, што на зямлі, ці тое, што ў нябёсах.
21
Дый вас, што былі калісь чужымі і ворагамі праз склоннасьць да благіх дзел,
22
цяпер пагадзіў у целе плоці Яго праз сьмерць, каб паставіць вас сьвятымі й беззаганнымі і бязьвіннымі перад абліччам Сваім,
23
калі трываеце ў веры цьвёрда і непарушна і не адпадаеце ад надзеі Эвангельля, якое вы чулі, якое абвяшчаеца ўсяму стварэньню пад небам, якога я, Паўла, слуга.
24
Цяпер радуюся ў муках маіх за вас і дапаўняю недахват у целе маім сумаваньняў Хрыстовых за Яго цела, якое есьць Царква,
25
якой я стаўся служкаю паводле распарадку Божага, даручанага мне для вас, каб выпаўніць слова Божае,
26
тайну, укрытую ад вякоў і ад родаў, цяпер жа выяўленую сьвятым Яго,
27
якім схацеў Бог даць пазнаньне, што за багацьце славы ў тайне гэнай сярод паганаў, якое ёсьць Хрыстос у вас, надзея славы,
28
Якога мы абвяшчаем, навучаючы кожнага чалавека і вучачы ўсякае мудрасьці, каб нам прадставіць усякага чалавека дасканалым у Хрысьце Ісусе,
29
дзеля чаго я і працую, змагаючыся сілаю Яго, што дзеець у-ва мне магутна.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4