bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Colossians 4
Colossians 4
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
1
Паны, аказвайце слугам справядлівасьць і роўнасьць, ведаючы, што і вы маеце Госпада на нябёсах.
2
Трывайце ў малітве, чуваючы ў ёй з падзякаю;
3
молячыся разам і за нас, каб Бог адчыніў нам дзьверы слова абвяшчаць тайну Хрыстовую, за якую я й закаваны,
4
каб я выявіў яе, як сьлед мне казаці.
5
Мудра паступайце з тымі, што вонках, выкупляючы час.
6
Слова вашае няхай будзе заўсёды ласкавае, прыпраўленае соляй, каб вы ведалі, як кожнаму адказаць.
7
Аба мне ўсё скажа вам Тыхік, умілаваны брат і верны слуга і супрацоўнік у Госпадзе,
8
якога я дзеля таго паслаў да вас, каб ён даведаўся, што ў вас, і пацешыў сэрцы вашыя,
9
з Анісімам, верным і ўмілаваным братам, што спаміж вас: яны раскажуць вам усё, што тутака.
10
Вітае вас Арыстарх, вязень разам са мною, і Марка, пляменьнік Варнавы, (аб якім прынялі вы загад: калі прыдзе да вас, прымеце яго),
11
дый Ісус, называны Юстам, якія з абрэзаньня; яны — адзіныя супрацоўнікі дзеля Царства Божага, якія былі мне патоляй.
12
Вітае вас Эпафрас, што із вашых, раб Хрыста, што заўсёды стараецца за вас у малітвах, каб вы трывалі дасканалымі і напоўненымі ўсякай воляй Божай.
13
Сьведчу-ж аб ім, што мае вялікую рупнасьць аб вас і аб тых, што ў Ляодыкіі ды Іераполі.
14
Вітае вас Лукаш, лекар умілаваны, і Дымас.
15
Прывітайце братоў у Ляодыкіі, і Німфана, і дамовую царкву яго.
16
Калі-ж гэтае пасланьне будзе прачытана ў вас, зрабеце, каб яно было прачытана ў Ляодыкійскай Царкве; а тое, што з Ляодыкіі, прачытайце і вы.
17
Ды скажэце Архіпу: пілнуй служэньня, што прыняў ты ў Госпадзе, каб табе выпаўніць яго.
18
Вітаньне маею рукою, Паўлаваю. Памятайце аб кайданох маіх! Ласка з вамі. Амін.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
All chapters:
1
2
3
4