bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Colossians 3
Colossians 3
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 4 →
1
Дык, калі вы ўскрэсьлі з Хрыстом, шукайце-ж узгорнага, гдзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога;
2
аб узгорным думайце, а не аб зямным,
3
бо вы памерлі, і жыцьцё вашае пахавана з Хрыстом у Богу;
4
калі-ж зьявіцца Хрыстос, жыцьцё вашае, тагды і вы зьявіцеся разам з Ім у славе.
5
Дык мярцьвіце члены вашыя, што на зямлі: блуд, нячыстасьць, юр, благое пажаданьне і хцівасьць, якая ёсьць балванахвальства,
6
за што гнеў Божы прыходзіць на сыноў няслухмянства,
7
сярод якіх і вы калісь хадзілі, як жылі міжы імі.
8
А цяпер і вы адкіньце ўсё: гнеў, ярасьць, злосьць, лаянку, сорамныя словы з вуснаў вашых;
9
не брашыце адзін аднаму, скінуўшы з сябе старога чалавека з учынкамі яго
10
і апрануўшыся ў новага, які абнаўляецца ў пазнаньні на ўзор Стварыўшага яго,
11
гдзе няма Грэка і Юдэя, абрэзаньня і неабрэзаньня, барбара, Скіфа, раба, свабоднага, але ўсё і ў-ва ўсім Хрыстос.
12
Дык апранецеся, як выбранцы Божыя, сьвятыя і ўмілаваныя, міласэрдзем, дабратой, ціхой мудрасьцяй, ласкавасьцяй, доўгацярплівасьцяй,
13
церпячы адзін аднаго і выбачаючы сабе, калі хто да каго мае жаль: як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы.
14
А панад усім — (апрануўшыся) любоўю, якая ёсьць злучэньне дасканаласьці,
15
і няхай у сэрцах вашых гаспадаруе мір Божы, да якога вы і пакліканы ў адным целе; ды будзьце ўдзячнымі.
16
Слова Хрыстовае няхай асядае ў вас багата, у ўсякай мудрасьці: навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі і гымнамі і духоўнымі песьнямі, у ласцы сьпяваючы ў сэрцах вашых Госпаду.
17
I ўсё, што-б вы ні рабілі, словам або дзелам, усё рабеце ў імя Госпада Ісуса Хрыста, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу.
18
Жонкі, слухайцеся мужоў вашых, як прыстойна ў Госпадзе.
19
Мужы, любеце жанок і ня будзьце для іх прыкрымі.
20
Дзеці, будзьце паслухмянымі бацьком у-ва ўсім, бо гэтае ўгодна Госпаду.
21
Айцы, не раздражняйце дзяцей вашых, каб яны не ўпадалі на духу.
22
Рабы, у ўсім слухайцеся паноў водле цела, паслугуючы не на вачох толькі, як дагаджаючы людзям, але ў прастаце сэрца, баючыся Бога.
23
I ўсё, што-б ні рабілі, рабеце ад душы, як для Госпада, а не для людзей,
24
ведаючы, што ад Госпада атрымаеце нагароду спадчыны: бо служыце Госпаду Хрысту.
25
А хто крыўдзіць, атрымае водле зробленае крыўды: бо няма ў Бога ўзіраньня на аблічча.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4