bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Colossians 2
Colossians 2
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 3 →
1
Хачу-ж, каб вы ведалі, якую барацьбу маю за вас і за тых, што ў Ляодыкіі, і за ўсіх, што ня бачылі аблічча майго ў целе,
2
каб цешыліся сэрцы іх, злучаныя ў любві, ды дзеля ўсякага багацьця дасканалага разуменьня, дзеля пазнаньня тайны Бога і Айца і Хрыста,
3
у якім усе скарбы мудрасьці і веданьня схаваны.
4
Кажу-ж гэтае, каб хто-небудзь ня зьвёў вас, пераконываючы словамі;
5
бо, хаця й няма мяне целам, але духам я з вамі, радуючыся і ўглядаючыся на ваш лад і цьвёрдасьць веры вашае ў Хрыста.
6
Дык вось, як вы прынялі Хрыста Ісуса Госпада, хадзеце ў Ім,
7
укараніўшыся і збудаваныя ў Ім, дый акрэпшы ў веры, як вы былі навучаны, з падзякаю багацеючы ёю.
8
Глядзеце, каб хто ня зьвёў вас філёзофіяй і пустым подступам па пераказу чалавечаму, па стыхіям сьвету, а не па Хрысту;
9
Бо ў Ім жыве ўся поўня Божства цялесна,
10
і вы напоўнены ў Ім, Які ёсьць галава ўсякага начальства і ўлады;
11
у Ім вы і абрэзаны абрэзаньнем нерукатворным, зьняўшы з цела грахі цялесныя ў абрэзаньні Хрыстовым,
12
пахаваныя з Ім у Хрышчэньні; у Ім вы і ўскрэсьлі разам праз веру ў сілу Бога, Які ўскрасіў Яго з мёртвых,
13
дый вас, якія былі мёртвыя ў грахох і неабрэзаньні цела вашага, ажывіў разам з Ім, дараваўшы нам усе грахі,
14
зьнішчыўшы навукаю напісанае аб нас рукою, што было супраць нас; і ўзяў Яго спасярод і прыбіў да крыжа;
15
разьдзеўшы начальства і ўлады, адважна аддаў іх на сорам, перамогшы іх у Ім.
16
Дык няхай ніхто не асуджае вас за ежу, ці піцьцё, ці за ўчасьце ў сьвяце, ці маладзіку, ці субоце:
17
гэта ёсьць цень таго, што мае быць; цела-ж Хрыстовае.
18
Няхай ніхто не спакушае вас, накланяючы мудрасьцяй пакоры і служэньнем ангелаў, уваходзячы ў тое, чаго ня бачыў, марна пышаючыся розумам цела свайго
19
і ня трымаючыся Галавы, ад якое ўсё цела, суставамі і вязямі злучанае і змацаванае, расьце ростам Божым.
20
Дык, калі вы памерлі з Хрыстом для стыхіяў сьвету, чаго-ж, быццам жывучы ў сьвеце, трымаецеся закону:
21
не чапай, ані прабуй, ані датыкайся, — што ўсё на тленьне ад ужываньня, —
22
водле запаведзяў і навукі чалавечае?
23
Гэта мае толькі выгляд мудрасьці ў самавольным служэньні, мудрасьці пакоры і мардаваньні цела, не ў пашане да сытасьці цела.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4