bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Ephesians 2
Ephesians 2
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 3 →
1
I вас, мёртвых праступкамі і грахамі вашымі,
2
у якіх вы калісь хадзілі па веку ґэтага сьвету, па волі князя ўлады паветранае, духа, што дзеець цяпер у сынох праціўленьня,
3
між якімі і мы ўсе жылі калісь у пажаданьнях цела нашага, выпаўняючы жаданьні цела і думак, і былі па прыродзе дзяцьмі гневу, як і другія, —
4
Бог, багаты літасьцяй праз вялікую любоў Сваю, якою палюбіў нас,
5
і нас, мёртвых праступкамі, ажывіў разам з Хрыстом, — ласкай вы выбаўлены, —
6
і ўскрасіў з Ім і пасадзіў на мясцох нябесных у Хрысьце Ісусе,
7
каб зьявіць у надыходзячых гадох многасьць багацьця ласкі Сваей у ласкавасьці да нас у Хрысьце Ісусе.
8
Бо ласкай вы выбаўлены праз веру; і гэта не ад вас — Божы дар:
9
не ад дзел, каб ніхто не хваліўся.
10
Бо мы — Яго стварэньне, створаныя ў Хрысьце Ісусе на добрыя ўчынкі, якія Бог загадзя празначыў, каб мы ў іх хадзілі.
11
Дык памятайце, што вы, калісь пагане целам, называныя неабрэзаньнем ад такзванага абрэзаньня ў целе, рукатворнага,
12
што вы былі ў час гэны бяз Хрыста, прызнаваныя чужакамі ад грамадзянства Ізраільскага і чужыя запаветам прырачэньня, ня маючы надзеі і бяз Бога ў сьвеце;
13
а цяпер у Хрысьце Ісусе вы, што былі калісь далёка, сталіся блізкімі крывёю Хрыстоваю.
14
Бо Ён ёсьць мір наш, што ўчыніў з абодвух адно і разбурыў стаяўшую пасярэдзіне загарадку,
15
зьніштожыўшы варожасьць Целам Сваім, а закон запаведзяў навукай, каб з двох стварыць у Сабе аднаго новага чалавека, ладзячы мір,
16
і ў адным целе пагадзіць абодвух з Богам праз крыж, забіўшы на ім варожасьць;
17
і, прыйшоўшы, абвясьціў мір вам, далёкім і блізкім,
18
бо праз Яго абое маем доступ да Айца ў адным Духу.
19
Дык вы ўжо ня чужыя і ня прыходні, але суграмадзяне сьвятым і хатнія ў Бога,
20
збудаваныя на падваліне Апосталаў і Прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста за кутні камень,
21
на якім уся будыніна, разам змацаваная, расьце ў сьвяты храм у Госпадзе,
22
на якім і вы разам будуецеся на жыльлё Божае Духам.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6