bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Ephesians 6
Ephesians 6
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
1
Дзеці, слухайце бацькоў сваіх у Госпадзе, бо гэта справядліва.
2
Паважай бацьку твайго і матку, — гэта першая запаведзь з прырачэньнем:
3
каб было табе добра, і быў даўгалетнім на зямлі. (Вых. 20:12)
4
I вы, айцы, не дражнеце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у навуцы і напамінаньні Гасподнім.
5
Рабы, будзьце паслухмянымі паном сваім водле цела, з страхам і дрыжэньнем, у прастаце сэрца вашага, як-бы Хрысту,
6
не на вачох толькі паслугуючы, як дагаджаючыя чалавеку, але як рабы Хрыстовыя, выпаўняючы волю Божую ад душы,
7
са шчырасьцяй паслугуючы Госпаду, а ня людзям,
8
ведаючы, што кожны, хто зробіць нешта добрае атрымае тое ад Госпада, ці ён раб, ці свабодны.
9
І вы, гаспадары, тое-ж рабеце ім, палягчаючы суровасьць, ведаючы, што й вам самым ёсьць на нябёсах гаспадар, у якога няма ўвагі на аблічча.
10
Наканец, браты мае, крапчэйце ў Госпадзе і ў магутнасьці сілы Яго;
11
апранецеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб здолелі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябальскіх;
12
бо наша барацьба ня супраць крыві й цела, але супраць начальства, супраць уладаў, супраць сусьветных валадароў цемры гэтага веку, супраць духаў злосьці паднябесных.
13
Дзеля гэтага прымеце ўсю зброю Божую, каб вы маглі ўстаяці ў ліхі дзень і, усё зрабіўшы, астацца стаяць.
14
Дык стойце-ж, падперазаўшы паясьніцы вашыя праўдаю і апрануўшыся ў зброю праведнасьці,
15
і абуўшы ногі ў гатовасьць абвяшчаць мір;
16
а па-над усё вазьмеце шчыт веры, якім зможаце затушыць усе разпаленыя стрэлы крывадушніка;
17
і шалом збаўленьня вазьмеце, і меч духоўны, які ёсьць слова Божае;
18
усякаю малітваю і просьбаю малецеся ў-ва ўсякі час духам і таго пілнуйцеся ў усякім цярпеньні і маленьні за ўсіх сьвятых
19
дый за мяне, каб мне дадзена было слова на адчыняньне вуснаў маіх, каб адважна абвяшчаць тайну Эвангельля,
20
якога я й пасланец у путах, каб у ім быў сьмелы, як мне трэба гаварыць.
21
А каб і вы ведалі аба мне, што я роблю, усё вам раскажа Тыхік, умілаваны брат і верны служка ў Госпадзе,
22
якога я і паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даведаліся аб нашых справах, і каб ён пацешыў сэрцы вашыя.
23
Мір братом і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста.
24
Ласка з усімі, што любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста ў нятленнасьці. Амін. Да Эфэсян пісана з Рыму праз Тыхіка.
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
All chapters:
1
2
3
4
5
6