bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Ephesians 3
Ephesians 3
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 4 →
1
Дзеля гэтага вось я, Паўла, вязень Ісуса Хрыста за вас паганаў.
2
Калі-ж вы чулі аб распарадкаваньні ласкі Божае, дадзенае мне для вас,
3
што мне праз адкрыцьце абявілася тайна, (Як я коратка і пісаў вышэй,
4
з чаго, чытаючы, можаце пазнаць маё разуменьне тайны Хрыстовай),
5
якая ня была пазнана сынамі чалавечымі у іншых родах, як цяпер адкрыта сьвятым Апосталам Яго і прарокам у Духу,
6
каб і паганам быць насьледнікамі і адным целам і супольнікамі прырачэньня Яго ў Хрысьце Ісусе праз Эвангельле,
7
слугой якога стаўся я праз дар ласкі Божае, дадзенае дзеяньнем сілы Яго.
8
Мне, найменшаму з усіх сьвятых, дадзена ласка гэтая —абвяшчаць паганам добрую весьць аб недасьледным багацьці Хрыстовым
9
і адкрыць усім, якая ёсьць супольнасьць тайны, што захоўваецца ад вякоў у Богу, стварыўшым усё праз Ісуса Хрыста,
10
каб цяпер сталася ведамаю праз Царкву ўладам і сілам на нябёсах рознастайная мудрасьць Божая,
11
паводле адвечнае пастановы, якую Ён зрабіў у Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым,
12
у Якім маем адвагу і доступ у надзеі праз веру ў Яго.
13
Дык прашу вас не сумаваць маей аб вас тугою, якая ёсьць вашая слава.
14
Дзеля гэтага схіляю калені мае перад Айцом Госпада нашага Ісуса Хрыста,
15
ад Якога мае назоў усякае бацькоўства на нябёсах і на зямлі, –
16
каб даў вам, водле багацьця славы Сваей, сілай умацавацца праз Духа Яго ў унутраным чалавеку,
17
каб Хрыстос пасяліўся праз веру ў сэрцах вашых,
18
каб вы, укараніўшыся і ўмацаваўшыся ў любві, здолелі зразумець з усімі сьвятымі, што шырыня і даўжыня, і глыбіня і высокасьць,
19
ды пазнаць любоў Хрыстову, што вышэй за разуменьне, каб вам напоўніцца ўсею поўняй Божаю.
20
А Таму, Хто дзеючаю ў нас сілаю можа зрабіць шмат балей за ўсё, чаго мы просім або ў думках маем,
21
Таму слава ў Царкве ў Хрысьце Ісусе, на ўсе роды на век вякоў. Амін.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6