bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Ephesians 4
Ephesians 4
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 5 →
1
Дык я, вязень у Госпадзе, малю вас паступаць дастойна закліку, якім вы пакліканы,
2
з усенькай мудрасьцяй пакоры і ціхасьцяй, з доўгацярплівасьцяй, церпячы адзін аднаго ў любві,
3
стараючыся захаваць еднасьць духа ў саюзе міру.
4
Адно цела і адзін дух, як вы і пакліканы да аднае надзеі -вашага закліканьня:
5
Адзін Госпад, адна вера, адно хрышчэньне,
6
Адзін Бог і Ацец усіх, Які над усімі, і праз усіх, і ў-ва ўсіх нас.
7
Кожнаму-ж з нас дадзена ласка водле меры дару Хрыстовага.
8
Дзеля гэтага і кажа: Узыйшоўшы на вышыню, паланіў палон і даў дары людзям. (Псал 67:19)
9
(А “узыйшоўшы” што ёсьць, як ня тое, што ён перш і зыходзіў у прадонныя месцы зямлі?
10
Зыйшоўшы, Ён ёсьць І той, што ўзыйшоў вышэй за ўсе нябёсы, каб споўніць усё.)
11
I Ён паставіў адных Апосталамі, другіх прарокамі, іншых эвангелістамі, іншых пастырамі і вучыцялямі
12
дзеля збудаваньня сьвятых, на дзела служэньня, на будаваньне Цела Хрыстовага,
13
дакуль усе дойдзем да еднасьці веры і пазнаньня Сына Божага, да мужа дасканалага, да меры ўзрашчэньня поўні Хрыстовае;
14
каб мы ня былі балей дзяцьмі, зыбаючыміся і захаплянымі ўсякім ветрам навукі, у хітрыках чалавечых, у подступе дзеля хітрага збаламучаньня,
15
але праўдзіваю любоўю ўсё памнажалі бы ў Таго, Які ёсьць Галава, Хрыстос,
16
з якога ўсё цела, складзенае і злучанае ўсякімі вязямі змацаваньня, праз дзейнасьць у (сваю) меру кожнага члена, прырост робіць дзеля будаваньня самога сябе ў любві.
17
Дык кажу гэта і сьведчу ў Госпадзе, каб вы балей не хадзілі, як другія пагане ходзяць, у марнасьці розуму свайго,
18
з зацьміўшыміся думкамі, адцураўшыся ад жыцьця Божага праз няведаньне іх, праз закамяненьне сэрца іх;
19
яны, стаўшыся нячулымі, аддаліся распусьце, каб рабіць усякі бруд у прагавітасьці.
20
Але вы ня гэтак пазналі Хрыста,
21
калі чулі Яго і ў Ім навучыліся, — бо праўда ў Ісусе, —
22
каб адкінуць вам — па ранейшаму жыцьцю — старога чалавека, які тлее ў манлівых пажаданьнях,
23
а абнавіцца духам розуму вашага
24
і апрануцца ў новага чалавека, створанага па Богу, у праведнасьці і сьвятасьці праўды.
25
Дзеля гэтага, адкінуўшы ілжу, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму.
26
Гневайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не зайдзе ў гневе вашым;
27
і не давайце месца д’яблу.
28
Хто краў, далей не крадзі, а лепей працуй, робячы сваімі рукамі карыснае, каб было з чаго аддзяліць таму, хто мае патрэбу.
29
Жаднае гнілое слова няхай ня выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць.
30
I ня смуціце Сьвятога Духа Божага, Якім вы запячатаны на дзень адкупленьня.
31
Усякая горыч, і ярасьць, і гнеў, і крык, і лаянка няхай будуць аддалены ад вас — разам з усім благім;
32
будзьце-ж адзін да аднаго добрымі, спагадлівымі, выбачаючымі адзін аднаму, як і Бог у Хрысьце выбачыў вам.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6