bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
James 2
James 2
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 3 →
1
Браты маі! Не на аблічча ўзіраючыся, мейце веру ў Госпада нашага Ісуса Хрыста услаўленага.
2
Бо калі на сабраньне вашае ўвойдзе чалавек з залатым пярсьцёнкам, у багатай вопратцы, дый увойдзе і бедны ў мізэрнай вопратцы,
3
і вы паўзіраецеся на адзетага ў багатую вопратку і скажаце яму: табе добра сесьці тут, а беднаму скажаце: ты стань там, ці сядай тут, ля падножжа майго, —
4
дык ці-ж не перасуджваеце вы ў сабе і ня робіцеся судзьдзямі з нягоднымі думкамі?
5
Паслухайце, браты маі ўмілаваныя: ці-ж ня бедных сьвету гэтага выбраў Бог быць багатымі вераю і ўзяць у спадчыну Царства, якое Ён абяцаў тым, што любяць Яго?
6
А вы пагардзілі бедным. Ці-ж не багатыя прыгнятаюць вас, і ці-ж не яны цягаюць вас па судох?
7
Ці-ж не яны зьняслаўляюць добрае імя вашае, якім вы называецеся?
8
Калі вы выпаўняеце царскі закон паводле пісаньня: палюбі бліжняга твайго, як самога сябе, добра робіце;
9
але калі на аблічча ўзіраецеся, дык робіце грэх і праступнікамі аказваецеся перад законам.
10
Бо хто выпаўняе ўвесь закон, ды саграшыць у нечым адным, той робіцца вінаватым у-ва ўсім.
11
Бо Той, хто сказаў: не чужалож! сказаў такжа: не забі, дык калі ты не чужаложыш, але забеш, то ты таксама праступнік закону.
12
Гэтак гаварэце і гэтак рабеце, як тыя, што маюць быць суджаны па закону свабоды.
13
Бо ня мае суд ласкі для таго, хто не зрабіў ласкі; ласка па-над суд вывышшаецца.
14
Што за карысьць, браты маі, калі хто кажа, што ён мае веру, ды ўчынкаў ня мае? Ці можа гэтая вера збавіць яго?
15
Калі брат ці сястра неадзетыя і ня маюць стравы штодзеннае,
16
і нехта з вас скажа ім: ідзеце ў супакоі, грэйцеся і карміцеся, але ня дасьць ім патрэбнага для цела: што за карысьць?
17
Гэтак і вера, калі ня мае ўчынкаў, сама па сабе мёртвая.
18
Але хто-небудзь скажа: ты маеш веру, а я маю ўчынкі: пакажы мне веру тваю з учынкаў тваіх, і я з маіх учынкаў пакажу табе маю? веру.
19
Ты верыш, што Бог адзін: добра робіш; і злыя духі вераць і дрыжаць.
20
Але ці хочаш ведаць, чалавеча нікчэмны, што вера бяз учынкаў мёртвая?
21
Ці-ж ня ўчынкамі апраўдаўся Аўраам, бацька наш, узьвёўшы на ахвярнік Ізаака, сына свайго?
22
Ці бачыш, што вера дапамагала ўчынкам яго, і ўчынкамі вера завяршылася?
23
I выпаўнілася Пісаньне, якое кажа: Паверыў Аўраам Богу, і залічана яму за праведнасьць, і — другам Божым быў ён названы.
24
Ці бачыце, што чалавек апраўдываецца ўчынкамі, а ня вераю толькі?
25
Гэтак сама й Рааб блудніца ці ня ўчынкамі апраўдалася, прыняўшы пасланцоў і адправіўшы іх другой дарогай?
26
Бо, як цела бяз духа мёртвае, гэтак і вера мёртвая бяз учынкаў.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5