bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
James 4
James 4
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 5 →
1
Скуль войны й бітвы у вас? Ці ня згэтуль: з раскошаў вашых, што ў членах вашых ваююць?
2
Жадаеце й ня маеце; забіваеце й завідуеце, — ды ня можаце дасягнуць; сварыцёся і ваюеце, ды ня маеце, бо ня просіце. —
3
Просіце і не дастаецё, бо просіце блага, каб ужыць на раскошы вашыя.
4
Бясчэсныя й бясчэсьніцы! Ці ня ведаеце, што дружба са сьветам ёсьць варожасьць да Бога? Дык, хто хоча быць другам сьвету, той робіцца ворагам Богу.
5
Ці вы думаеце, што надарма кажа Пісаньне: да завісьці любіць дух, што жыве ў нас?
6
і тым большую дае ласку, дык і сказана: Бог гордымі брыдзіцца, а пакорным ласку дае. (Прыпов 3:34)
7
Дык пакарыцеся Богу; супраціўцеся дяблу, і ўцячэ ад вас.
8
Бліжэй падыйдзеце да Бога, і прыблізіцца да вас. Ачысьціце рукі, грэшнікі, папраўце сэрцы, двудушныя;
9
скрушайцеся, плачце й галасіце: някай сьмех ваш абернецца ў плач, і радасьць — у гора.
10
Скарыцеся перад Госпадам, і ўзвысіць вас.
11
Не абмаўляйце, браты, адзін аднаго: хто брата абмаўляе й асуджае брата свайго, той абмаўляе закон і судзіць закон; а калі ты судзіш закон, то ты не выпаўніцель закону, але судзьдзя.
12
Адзін законадаўца можа збавіць і загубіць; а хто ты, што судзіш другога?
13
А ну цяпер вы, што кажаце: сягоньня ці заўтра вырушым у такое й такое места і пражывем там адзін год, і будзем таргаваць і зарабляць, —
14
вы, якія ня ведаеце, што будзе заўтра: бо што такое вашае жыцьцё? Пара, што зьяўляецца на малы час, а потым зьнікае.
15
Замест таго, каб вам гаварыць: калі Госпад захоча й будзем жывыя, дык зробім тое ці другое, —
16
вы вось праз пыху сваю пуста хваліцеся. Усякае гэткае пустахвальства ёсьць зло.
17
Дык вось, хто ведае, як рабіць дабро, ды ня робіць, грэх таму.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5